Вы тут

Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі кіраўнікі гарсаветаў Брэста і Гродна


У Брэсцкім гарвыканкаме адбылася цырымонія падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім і Брэсцкім гарадскімі Саветамі дэпутатаў. Дакумент падпісалі старшыня Гродзенскага гарадскога Савета Алег Бялінскі і старшыня Брэсцкага гарадскога Савета Андрэй Філановіч.


Пагадненне накіравана на паглыбленне, умацаванне і пашырэнне сувязяў паміж двума прадстаўнічымі органамі. Бакі падкрэслілі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці адкрытага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Змест пагаднення ўлічвае таксама традыцыі дружбы і даверу, якія склаліся паміж жыхарамі гарадоў Гродна і Брэста. Чакаецца, што названае супрацоўніцтва будзе падставай для новых ініцыятыў і праектаў дэпутацкіх корпусаў абодвух гарадоў, падкрэслілі ў Брэсцкім гарадскім Савеце.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

Фота Брэсцкага гарвыканкама.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».