Вы тут

Узмоцнена абарона атрымальнікаў крэдытаў


Як паведаміла прэс-служба Нацбанка, з 5 студзеня наступнага года ў нашай краіне зменіцца парадак фарміравання крэдытных гісторый і атрымання крэдытных справаздач. Рашэнне аб гэтым прынята пастановай Праўлення Нацыянальнага банка ад 2 кастрычніка 2024 года (далей — пастанова № 310).


У прыватнасці, у пералік крыніц фарміравання крэдытных гісторый дададзены юрыдычныя асобы, якія рэалізоўваюць тавары, работы, паслугі на ўмовах адтэрміноўкі або растэрміноўкі аплаты, а таксама спецыяльныя фінансавыя арганізацыі, якія набылі правы патрабавання па крэдытных здзелках пры сек’юрытызацыі. Пры гэтым пры фарміраванні крэдытных гісторый змогуць улічвацца звесткі аб заключаных дагаворах, якія змяшчаюць ўмову аб адтэрміноўцы або растэрміноўцы аплаты тавараў (работ, паслуг).

Таксама пры прадстаўленні ў Крэдытны рэгістр звестак па крэдытных дагаворах, у тым ліку на ўмовах авердрафтнага крэдытавання, дадаткова будзе прад’яўлення інфармацыі аб наяўнасці ў дагаворы ўмовы аб даванні крэдыту на рэфінансаванне.

Унесены змены ў парадак адлюстравання ў крэдытнай гісторыі звестак пра патрабаванні банка да даўжніка, якія былі яму саступлены крэдыторам па дагаворы схаванага факторынгу. Цяпер запазычанасць па гэтых патрабаваннях будзе адлюстроўвацца ў крэдытнай гісторыі даўжніка, а не ў крэдытнай гісторыі крэдытора.

Пастановай № 310 вызначаны пералік магчымых мэт для атрымання крэдытных справаздач карыстальнікамі крэдытнай гісторыі (банкамі, мікрафінансавымі і лізінгавымі арганізацыямі, аператарамі сотавай сувязі, гандлёвымі прадпрыемствамі і іншымі), а таксама тэрмін дзеяння згоды на прадстаўленне крэдытнай справаздачы ў залежнасці ад мэты.

У прынятым дакуменце таксама вызначаны парадак адклікання суб’ектам крэдытнай гісторыі (фізічнай або юрыдычнай асобай, даныя аб якой захоўваюцца ў крэдытным рэгістры) згоды на прадстаўленне крэдытнай справаздачы. Для фізічных асоб рэгламентаваны парадак устанаўлення і зняцця забароны на прадстаўленне карыстальнікам крэдытнай гісторыі іх крэдытных справаздач. Пры гэтым для карыстальнікаў крэдытнай гісторыі прадугледжана магчымасць праверкі наяўнасці такой забароны. Праверку можна будзе правесці бясплатна і без згоды суб’екта крэдытнай гісторыі.

  • Увага! Гэтай пастановай прадугледжана дадатковае прадстаўленне карыстальнікам крэдытнай гісторыі звестак аб запытах іншых карыстальнікаў, якія атрымалі паведамленне аб адсутнасці крэдытнай гісторыі ў суб’екта крэдытнай гісторыі. Дадзеная мера накіравана на супрацьдзеянне махлярству, пры якім у выніку «псіхалагічнай апрацоўкі» на фізічную асобу на працягу кароткага тэрміну афармляюцца крэдыты ў некалькіх банках. Таксама вызначаны парадак атрымання крэдытнай справаздачы спадчыннікам суб’екта крэдытнай гісторыі.

Акрамя таго, цяпер павялічана колькасць крэдытных справаздач, якія даюцца суб’екту крэдытнай гісторыі без выплаты ўзнагароджання. Так, бясплатна ў Нацыянальным банку можна будзе атрымаць да дзвюх крэдытных справаздач на працягу каляндарнага года, але не больш за адзін раз на папяровым носьбіце.

Унесеныя змены будуць спрыяць атрыманню больш поўнай і дакладнай інфармацыі, дамагчыся своечасовасці выканання пазычальнікамі сваіх абавязацельстваў, дазволяць ажыццяўляць больш якасную ацэнку крэдытнай рызыкі, а таксама павысяць узровень абароненасці суб’ектаў крэдытных гісторый ад ашуканскіх дзеянняў, лічаць у Нацыянальным банку краіны.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.