Вы тут

Кітайскія ўлады змагаюцца з «алгарытмічнай эксплуатацыяй» работнікаў дастаўкі


Кітайскія ўлады заклікалі адпаведныя анлайн-платформы выправіць алгарытмы кіравання, якія могуць эксплуатаваць работнікаў дастаўкі, перадае «Сіньхуа».


Гэтыя намаганні з’яўляюцца часткай кампаніі, запушчанай Канцылярыяй Цэнтральнай камісіі па справах кіберпрасторы і шэрагам іншых ведамстваў. Як вынікае з распаўсюджанага паведамлення камісіі, гэтая кампанія накіравана супраць неналежных алгарытмічных сістэм, якія ўшчамляюць інтарэсы карыстальнікаў і работнікаў інтэрнэт-індустрыі.

Згодна з дакументам, улады маюць намер змагацца са скарачэннем часу дастаўкі, што часта прыводзіць да павелічэння нагрузкі на работнікаў, якія спрабуюць пазбегнуць затрымак, і служыць прычынай больш частых парушэнняў правілаў дарожнага руху і аварый.

Адпаведныя анлайн-платформы павінны зрабіць празрыстымі правілы работы сваіх алгарытмаў, уключаючы адзнаку часу і планаванне маршрутаў, а таксама аператыўна разглядаць звароты работнікоў аб затрымках, выкліканых некантралюемымі фактарамі, такімі як дарожна-транспартныя здарэнні і складаныя ўмовы надвор’я.

Кампанія, якая працягнецца да лютага наступнага года, ахоплівае і іншыя анлайн-кампаніі, уключаючы відэаплатформы і платформы шопінгу. Яна накіравана ў тым ліку на вырашэнне такіх хвалюючых інтэрнэт-карыстальнікаў праблем, як стварэнне «інфармацыйнага кокана» з дапамогай рэкамендацый аднастайнага кантэнту і цэнавая дыскрымінацыя на аснове вялікіх даных з фарміраваннем розных цэн на адны і тыя ж тавары для розных карыстальнікаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».