Вы тут

На Магілёўшчыне працягваецца форум для маладых працаўнікоў сяла


Двухдзённы рэспубліканскі форум «Сяло — тэрыторыя развіцця», які праходзіць на тэрыторыі Кіраўскага і Бабруйскага раёнаў, аб’яднаў каля 100 маладых работнікаў АПК і сацыяльнай сферы вёскі. У яго рабоце прымаюць удзел кіраўнікі профільных міністэрстваў, выканаўчай улады, ЦК БРСМ. 


— Праграма форуму накіравана на наглядную дэманстрацыю лепшага вопыту па стварэнні на вёсцы ўмоў пражывання і працы для моладзі, падтрымцы ініцыятыў маладых сяльчан, абмену сучаснымі практыкамі, — паведамілі арганізатары. 

У Кіраўскім і Бабруйскім раёнах была арганізаваная работа тэматычных секцый на сельгаспрадпрыемствах і аб’ектах сацыяльнай сферы. У Кіраўскім раёне ўдзельнікі наведалі ў Мышкавічах сельскі Дом культуры, цэнтральную сядзібу ААТ «Світанак імя К.П. Арлоўскага», сярэднюю школу і Мышкавіцкі ФАП. Дарэчы, «Світанак імя К.П.Арлоўскага» — тая самая гаспадарка, якая ў савецкі час стала першым калгасам-мільённікам і выпускала прадукцыі на мільён рублёў у год. Сёння гэта шматгаліновая аграгаспадарка, калектыў якой увесь час пашырае профіль работ і вырабляе прадукцыю вышэйшай якасці для ўнутранага рынку Беларусі і на экспарт. Моладзь азнаёмілася з новымі падыходамі ў рабоце прадпрыемства і абмеркавала з яе кіраўніцтвам актуальныя пытанні.

Не менш насычаная праграма ў Бабруйску. Тут маладыя аграрыі наведалі санаторый імя У.І.Леніна, дзе прынялі ўдзел у музычнай віктарыне «Моладзь наперад!», усклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу «Ахвярам фашызму», пабывалі на экскурсіі ў Бабруйскай крэпасці і музеі пад адкрытым небам «Сінагога», здзейснілі пешую экскурсію па Бабруйску.

Падчас удзелу ў тэматычных секцыях на тэрыторыі Бабруйскага раёна моладзь азнаёмілася з работай філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік-АграСэрвіс» і Цялушскага сельскага Дома культуры, наведала музей у Цялушскай сярэдняй школе, створаны па праекце, які перамог у конкурсе маладзёжных ініцыятыў. У Цялушы маладыя актывісты ўсклалі кветкі да воінскага пахавання і магілы ўнучкі рускага паэта і пісьменніка А.С.Пушкіна. 

Падчас адкрыцця форума адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў
рэспубліканскага конкурсу БРСМ «Моладзь за ўраджай». У намінацыях «Маладзёжны экіпаж камбайнераў, які дасягнуў найбольшага намалоту» і «Малады кіроўца, які перавёз найвялікшы аб’ём зернебабовых культур» узнагароды атрымалі трактарыст-машыніст «Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў» ААТ «Мінскаблхлебапрадукт» Уладзімір Голуб і кіроўца ААТ «Кухчыцы» Андрэй Аляксейчыкаў. Урачыстая цырымонія адбылася на базе Жыліцкага гістарычнага комплекса-музея.

Арганізатарамі форума выступаюць БРСМ сумесна з Магілёўскім аблвыканкамам пры падтрымцы Міністэрстваў адукацыі і сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з сайта kormanews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.