Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Казахстан, перадае БелТА.
У Астане 28 лістапада кіраўнік беларускай дзяржавы прыме ўдзел у пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
Лідары краін абмяняюцца думкамі аб міжнароднай і рэгіянальнай сітуацыі, яе ўплыве на бяспеку дзяржаў–членаў АДКБ, абмяркуюць вынікі супрацоўніцтва і перспектывы далейшага развіцця сістэмы калектыўнай бяспекі.
Па выніках саміту бакі плануюць падпісаць шэраг дакументаў. У іх ліку заяву ў сувязі з 80-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Апрача таго, у Астане 28 лістапада адбудзецца сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».