Вы тут

«Друкавацца ўжо ёсць дзе і друкаваць ёсць што»


Калі папытацца, які вобраз беларускай літаратуры самы пазнавальны, абавязкова прагучыць сярод іншых варыянтаў «Міколка-паравоз». Захапляльная кніжка пра адважнага маленькага сына чыгуначніка і яго подзьвігі ў Грамадзянскую вайну. У адрозненне ад многіх напісаных на патрэбу дня кніжак гэтая не састарвае. Мо таму, што аўтар аповесці быў, як і яго герой, чалавекам дзейсным і грамадзянскі актыўным. Пасады і званні народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова можна пералічваць старонкамі. Ягоную бурлівую грамадскую дзейнасць добра ілюструе выстава, што адкрылася да ягонага 125-годдзя ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Тэксты дакладаў, пасведчанні, даведкі... «Коллектив механизаторов рабочих МТС Жабчицкого района выдвинул Вас кандидатом в депутаты Верховного Совета БССР...» Запыты дэпутата Вярхоўнага Савета БССР Міхася Лынькова ва ўрад па пытаннях зваротаў да яго грамадзян... 


Са свайго пакалення, бязлітасна панішчанага 1930-мі і вайной, Міхась Лынькоў аказаўся адным з самых удачлівых і паспяховых. Яму не было і трыццаці, калі стаў галоўным рэдактарам бабруйскай газеты «Камуніст» і адным з кіраўнікоў БелАПП... Ён заўсёды імкнуўся апынуцца ў цэнтры пераломных падзей грамадства, і адгукнуцца на іх адпаведным чынам, так, як патрабаваў час. Давайце пагартаем дакументы...

«Яшчэ адчуваюцца сляды кандалоў, сляды іх бляску, іх звону»

Міхась Лынькоў быў адным з удзельнікаў паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. У архіве захоўваецца рукапіс урыўкаў з яго дзённіка, надрукаваных 25 лістапада 1939 года ў «Литературной газете», з расповедам пра тыя падзеі:

«Это были горячие дни. Союз писателей Белоруссии почувствовал себя мобилизованным. Писатели уходили в Красную Армию именинниками. Их тепло провожали, давали им советы: чтобы не забыли перо, нитки, иголку, запасной блокнот, коробку папирос, аварийную пачку махорки. Само собой подразумевалось оружие. Само собой подразумевалось, что его нужно беречь, как зеницу ока.

— Смотрите, чтобы не подкачали, — говорили нам.

И мы давали торжественное обещание — не подкачать.
Народные поэты Белоруссии Янка Купала и Якуб Колас просто, без обиняков поставили нам ультиматум:

— Не возвращаться в Минск без Западной Белоруссии».

Міхась Лынькоў успамінае, як рыхтавалі першы паходны нумар «Чырвонаармейскай праўды»: «Над каждой строкой — митинг, над каждым стихотворением — совещание. О передовой и говорить не приходится — её делали всем коллективом, растили и пестовали, лелеяли, как малого ребенка. И приятно было сознавать, что в газету, с которой переходили границу наши части, были вложены и твои силы, частица твоего сердца. Петрусь Бровка, Луговской, Долматовский ходили, как командармы: их стихи пошли на первой странице... Наша газета предназначалась главным образом для населения. Столько надо было рассказать ему! О жизни в советской России, о партии, о волчьем лице панства.

Бывали тяжёлые дни вынужденного простоя. Дни передвижений и перебросок с места на место, когда терялась связь с „собственными корреспондентами“ — нашими красноармейцами и командирами, рабочими и крестьянами Западной Белоруссии.

Но и тогда находилась работа. Ее всегда было много. Беседы, читки, выступления, и мы получали огромный материал. Дочиста исписывались блокноты, писатели делали впрок заготовки.

Сколько мы видели! Мы видели настоящих, живых героев в тот самый момент, когда они утирали с лица пот и кровь, видели новую землю, доподлинных фабрикантов, всамделишных князей. Будет что рассказать внукам».

Міхась Лынькоў дадае і асабістыя нефармальныя дэталі, якія дазваляюць яскравей уявіць, што тады адбывалася ў вызваленай Заходняй Беларусі:

«Интересны были наши первые литературные вечера. Вспоминается один. Театр был заполнен. Ильенков, Шаповалов, Исбах и я — несчастные прозаики. Не могли же мы сплошь «презренной прозой» занимать своих слушателей. А поэты куда-то девались. Поэтов не было, и мы наспех переделались в служителей муз. Мы читали стихи своих друзей.

«Успех превзошел все ожидания»

Быў Міхась Лынькоў і на Народным сходзе Заходняй Беларусі 28 кастрычніка 1939 года ў Беластоку, на якім было прынята рашэнне аб уз’яднанні з БССР. Рукапіс артыкула Лынькова «На народным сабранні» таксама можна пачытаць у архіве. Лынькоў, безумоўна, выдатна валодае словам, умее стварыць драматычнае напружанне, падабраць уражлівы вобраз:

«Той, хто пабыў на Народным Сабранні ў Беластоку, усё жыццё не забудзе гэтыя бурлівыя, хвалюючыя дні... Што ні дэпутат — то былы вязень, што ні дэпутат — то былы катаржнік, кандальнік былой белапольскай панскай дзяржавы, дзяржавы-турмы. Яшчэ адчуваюцца сляды кандалоў, сляды іх бляску, іх звону. Яны відаць у змучаных тварах людзей, у іх сугорбленых (так у арыгінале — Л.Р.) постацях, у заўчасных маршчаках твараў, у заўчаснай сівізне, у надрыўным кашлі прастуджаных у каземаце грудзей, у пакалечаных нагах і руках, у шэрым, зямлістым колеры твараў... У часе перапынкаў, у кулуарах, у сталовых сустрэнуцца раптам два чалавекі, кінуцца адзін к аднаму ў абдымкі і горача пацалуюцца і доўга маўчаць, узіраючыся ў вочы адзін другому. Потым пытаюцца:

— Ну, як жа, жыў ты, Сяргей?

— Жывём, Янка!

— А як жа Люба?

І раптам людзі замаўкаюць, суравеюць і цямнеюць твары, сударгава сціскаюцца кулакі.

— Калі?

— Месяцы з два ўжо...

— Расстраляна?

— Павешана...

І ўсе, хто прыслухоўваўся да гутаркі таварышоў, змаўкаюць».

«Подходите ближе, гады, а Рогачева вам не видать больше»

Вялікая Айчынная вайна балюча прайшлася па жыцці пісьменніка... Загінулі закатаваныя фашыстамі яго жонка Хана і сын Марык, якіх Лынькоў доўга беспаспяхова расшукваў (падрабязней пра гэта чытайце ў маім артыкуле «Глядзі, каб пры чужых людзях ты не назваў мяне мамай...» у нумары «Звязды» за 10.08.2021 г.)

Ужо ў 1941-м Міхась Лынькоў робіцца рэдактарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь», якая выходзіла на Заходнім, Цэнтральным і Бранскім франтах. У архіве захоўваюцца яго нататкі, зробленыя на фронце, калі збіраў матэрыялы для газеты. Многае з цяжкасцю расчытваецца, многае — адрывіста, у накідах, асобнымі фразамі, са скарачэннямі: «К моменту форсирования р. Друть и прорыва обороны», «Взятие Волковыска». Журналіст пазначае пачутае ад герояў сваіх гутарак: «Тишина. Смотрим немец. Назад подаваться неудобно». З кожнай маленькай зацемкі мог выйсці нарыс пра подзвіг: «Когда немцы бросились в 3 контратаку — Белоусов комсорг роты авт-ов мл. сержант — поднялся во весь рост и с возгл. „Подходите ближе, гады, а Рогачева вам не видать больше“ — забросал немцев гранатами, убил 13, пал смертью храбрых».

Ёсць і дзённікавыя запісы з дэталямі, якія відавочна не прадназначаліся да друку: «Обедали у к-ра дивизии ген. м-ра В. В шутку назвал его Чапаевым без усов. Генерал болен. Ножки кровати в консервн. банках — от клопов.»

Пісьменнік занатоўвае назіранні, якія пасля, напэўна, увойдуць у тканіну мастацкіх твораў: «За Десной девочка лет 15. Бросилась на грудь, плачет. Старик встречает на околице села, на конце которого немцы: «А придут ли наши? Это разведка?».

Ці вось запіс, за якім лёс жанчыны-франтавічкі: «Все горе на войне, все радости на войне. 17 лет девчонкой пошла на фронт. Многое пережила под Сталинградом, вступила в партию. „Ну каким ты будешь коммунистом?“ А вот буду воевать так, или голова в кустах, или грудь в крестах».

Шмат Міхась Лынькоў выступаў у час вайны і як публіцыст. Вось толькі адзін маленькі прыклад, прадстаўлены ў экспазіцыі: 30 красавіка 1943 года друкуецца ягоны зварот да воінаў Чырвонай Арміі «Помогите братьям своим» за подпісам «Депутат Верховного Совета Белорусской ССР, писатель М. Лыньков». «Ограблены дома, обесчещены матери, сёстры, тысячи братьев загнаны на каторжную неволю, обречены на голод, на вымирание. Они ждут в предсмертной тоске своей участи. Виселица — единственное, что сумел построить фашистский палач на оскверненной им земле твоей». 

«Дерзай, дерзай, вьюноша!..»

У часопісе «Полымя» ў верасні 1974 г. быў надрукаваны артыкул Міхася Лынькова «Падзея гістарычнай важнасці. Сорак гадоў з часу заснавання Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР». Напісана на аснове ўласных успамінаў — Лынькоў там прысутнічаў у якасці дэлегата. А ў 1938-м Міхась Лынькоў стаў старшынёй Саюза пісьменнікаў БССР і знаходзіўся на гэтай пасадзе да 1948 года. Каб зразумець, колькі клопатаў гэта прыносіла, дастаткова пачытаць ліставанне...14 красавіка 1945 года з вызваленага Мінску Міхась Лынькоў піша пісьменніцы і перакладчыцы Матыльдзе Юфіт: «...живем, трудимся, грустим, обозревая наши руины. Работы по горло. У меня ведь кроме союза еще Институт литературы и языка Академии наук, и десятки других обязанностей». Паэту і перакладчыку з Масквы Дзмітрыю Кавалёву ён у той жа год паведамляе, што аднавіўся ў Мінску выхад часопісаў «Полымя» і «Беларусь», а таксама газеты «Літаратура і мастацтва»: «Так што друкавацца ўжо ёсць дзе і друкаваць ёсць што. Наша беларуская літаратура за вайну „выцыбалася“, як і ўсе падлеткі, і зараз ужо ходзіць у доўгіх штанах славы і ўсеагульнага прызнання. Не пашанцавала толькі прозе: смерць Самуйлёнка, Кузьмы Чорнага, Рыгора Мурашкі (загінуў у фашысцкім засценку як партызан), Бядулі... палон Макара Паслядовіча (толькі зараз знайшлі ў Нямеччыне на становішчы раба) — усё гэта падрэзала крыллі прозы. Хаця на будучы год тры празаікі (Лынькоў, Стаховіч і Гурскі) абяцаюць па раману. Значыцца, і проза цягнецца ўгору».

Звярталіся да старшыні Саюза пісьменнікаў БССР і маладыя аўтары, напрыклад, Алена Васілевіч. І Лынькоў не ленаваўся пісаць ёй вялікія адказы, ды яшчэ з падрабязным разборам твораў і парадамі, з грунтоўнымі прабачэннямі за прамаруджванне з адказам. 

«Што ж цяпер будзем рабіць з Вашай аповесцю? Празаічная секцыя сабіраецца абмеркаваць твор з Вашым выклікам у Мінск. На жаль, саюз не мае цяпер лішніх сродкаў, каб размножыць аповесць, кожны будзе чытаць рукапіс.» 

Як паводзіўся падчас літаратарскіх пасяджэнняў Міхась Лынькоў, можна ўявіць па ўспамінах Віталя Вольскага: "Гэта быў сур’ёзны і ўдумлівы чалавек, не пазбаўлены пачуцця гумару. У адносінах да людзей, да пісьменнікаў, да сяброў і падначаленых, да таварышаў па сумеснай працы, Міхал Ціханавіч часта ўжываў царкоўна-славянскія слоўцы, параўнанні, прымаўкі, эпітэты. 

— «Вьюношы» і «отроковіцы»! — часта казаў ён, калі кіраваў, як старшыня, сходам пісьменнікаў і звяртаўся да прысутных перад галасаваннем. — Хто за, няхай узніме, калі ласка, сваю «шуйцу», або «десніцу», хто што хоча і хто што можа, і няхай трымае ўгару, пакуль мы падлічым. — Казаў ён гэта сваім спакойным, разважным, павольным і адначасова злёгку іранічным тонам.

Калі хто прасіў даць яму слова, то часта чуў ад старшыні ў знак згоды прыхільнае:

— «Дерзай, дерзай, вьюноша!..»

Жанчына магла пачуць ад яго такое запрашэнне да трыбуны:

— «Гряді, гряді, голубіца!»...!

Усе гэтыя слоўцы ўжываліся ім у жартаўлівым, гумарыстычным плане і ў добрым настроі».

Адкуль царкоўнаславяншчына — зразумела: Лынькоў да рэвалюцыі скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю, дзе давалі грунтоўныя звесткі і па Законе Божым. 

Паездкі за акіян

Займаўся Міхась Лынькоў і міжнароднай дзейнасцю — быў прадстаўніком БССР на Генеральнай Асамблеі ААН. На выставе ў БДАМЛІМ прадстаўлены адзін з ягоных дакладаў, зроблены на VII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 1952 года. У накідах Лынькоў пазначае, што сесія «проходила в атмосфере ожесточенной борьбы двух основных лагерей: лагеря мира и социализма, возглавляемого Сов. Союзом, и лагерем империалист. поджигат. войны».

У перапісцы з літаратуразнаўцам Дзмітрыем Бугаёвым, які, відаць, рыхтаваў збор твораў Лынькова і прасіў матэрыялы, пісьменнік у лісце ад 25 жніўня 1959 года адказвае: «Сягоння мая палавіна едзе ў Мінск і будзе там з тыдзень. Я сказаў ёй, дзе знаходзяцца мае выступленні (па крайняй меры частка з 17) на Генеральнай Асамблеі ААН. Выкарыстоўваць 17 даволі клапотна, бо Галоўліт можа патрабаваць пагаднення з нашым Міністэрствам замежных спраў. Адным словам, тут патрэбны творчая асцярожнасць і дараванне пэўнай меры сціпласці ў выкарыстанні такіх матэрыялаў. Глядзіце самі, як і што скарыстаць».

У юбілейнай экспазіцыі БДАМЛІМ можна пабачыць і тыя лісты, што дасылалі Міхасю Лынькову ягоныя калегі, чытачы, выбаршчыкі. Ёсць там і такая паштоўка: «Дарагі Міхась Ціханавіч! Будзьце здаровыя і шчаслівыя ў Новым 1971 годзе. Усё жыццё збіраюся сказаць вам, як я люблю Вас ад самага дзяцінства. „Гой“ была мая першая прачытаная ў жыцці кніжка, я тады быў зусім малы. А Вы — такі малады. Са шчырасцю абнімаю вас. Ваш Васіль Быкаў».

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў. 

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.