Каб раслінная сыравіна стала ім — патрэбна нямала папрацаваць. На Хоцімскім ільнозаводзе людзі працуюць у тры змены. Гэта стала магчымым дзякуючы рэканструкцыі і мадэрнізацыі, якая прайшла на прадпрыемстве ў 2005 годзе. Цяпер вытворчая магутнасць завода складае ў сярэднім 980 тон ільновалакна ў год. Святлана Несцярэнка (на фота) працуе на прадпрыемстве сартавальніцай сыравіны і валакна. Работа адказная: доўгае валакно, якое яна сартуе, пойдзе пасля на вытворчасць нітак і тканін.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».