Вы тут

Маладыя нафтахімікі сабраліся на форум Белхімпрафсаюза у Гомелі


Пляцоўкай абласнога прафсаюзнага форуму стаў Гомельскі хімічны завод. У мерапрыемстве прынялі ўдзел моладзь з буйнейшых прадпрыемстваў не толькі рэгіёну, але і краіны ў цэлым — ААТ «СветлагорскХімвалакно», ААТ «Мазырскі НПЗ», ААТ «Гомельтранснафта Дружба». Прадстаўнікі маладзёжнага прафактыву нафтахімічных прадпрыемстваў вобласці сустрэліся для абмеркавання актуальных пытанняў — ад развіцця галіны да электаральнай кампаніі.


Фота 1prof.by

Форум стартаваў са знаёмства з вытворчасцю Гомельскага хімзавода. Прадпрыемства выпускае больш за 20 відаў прадукцыі, многія з якіх па якасных паказчыках адпавядаюць замежным аналагам. Цяпер на заводзе паспяхова наладжаны выпуск комплексных азотна-фосфарных і азотна-фосфарна-калійных угнаенняў, якія падыходзяць для глеб рознага ўзроўню ўрадлівасці і розных сельскагаспадарчых культур.

Цэнтральнае мерапрыемства форуму — дыялогавая пляцоўка, на якой маладыя людзі ў нефармальнай абстаноўцы абмеркавалі хвалюючыя пытанні.

— Сёння на моладзь ускладаюцца самыя вялікія надзеі на актыўны ўдзел у жыцці дзяржавы, — пачаў дыскусію намеснік дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрам ААТ «Гомельскі хімічны завод» Дзяніс Будзюхін.

Падтрымаў гэтую думку і старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці Віталь Яроменка.

— Удзел моладзі ў актыўнай грамадскай дзейнасці — гэта залог будучыні нашай краіны. Мы павінны выхоўваць у маладым пакаленні пачуццё патрыятызму і грамадзянскай адказнасці, бо менавіта яны стануць асновай нашага грамадства ў будучыні, — адзначыў ён. — Неабходна ствараць умовы для самарэалізацыі маладых людзей і прывіваць паважлівыя адносіны да працы. Важна, каб моладзь разумела, што ўклад кожнага ў развіццё нашага грамадства каштоўны і неабходны. Лічу, што толькі разам, выяўляючы актыўнасць і ініцыятыву, мы зможам дасягнуць істотных вынікаў, — дадаў прафсаюзны лідэр.

Намеснік генеральнага дырэктара Мазырскага НПЗ па ідэалагічнай рабоце і сацыяльным развіцці Вадзім Марціновіч у сваім выступленні падкрэсліў, што вынікі выбараў, якія пройдуць 26 студзеня 2025 года, вызначаць будучыню Беларусі на бліжэйшыя гады, таму ўдзел кожнага — гэта свядомая адказная грамадзянская пазіцыя.

Трэба адзначыць, пляцоўка форуму выбрана не выпадкова — на Гомельскім хімічным заводзе актыўна працуюць з маладымі людзьмі. Вопытам работы прадпрыемства ў гэтым напрамку падзялілася старшыня камісіі па рабоце з моладдзю Ганна Фаміна і старшыня маладзёжнага савета прадпрыемства Крысціна Кандрашава.

— На заводзе праводзяцца акцыі і культурныя мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё маладых спецыялістаў і фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Моладзь актыўна ўдзельнічае ў праектах, прапануе свае ідэі і ініцыятывы, што садзейнічае паляпшэнню работы прадпрыемства і натхняе на далейшыя дасягненні, — адзначылі прадстаўнікі маладзёжнага актыву.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якасць павінна стаць крэда нашага жыцця

Якасць павінна стаць крэда нашага жыцця

«Якасць беларускай прадукцыі стала брэндам».

Сельская гаспадарка

Тэхналогіі насуперак анамаліям надвор’я

Тэхналогіі насуперак анамаліям надвор’я

Вучоны — аб будучай пасяўной кампаніі.

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.