Вы тут

Галоўчанка ўручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Па даручэнні кіраўніка дзяржавы заслужаныя дзяржаўныя ўзнагароды сёння ўручаны тым, хто сваёй вытворчасцю і наватарствам узнімае планку прафесіяналізму ў Беларусі. Вашы дасягненні з’яўляюцца не толькі ўвасабленнем ідэй і планаў — гэта інвестыцыі ў будучы росквіт. Тут сабраліся тыя, хто ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі сваім талентам і працавітасцю піша новую гісторыю краіны. Дзякуючы працы нашых людзей Беларусь працягвае развівацца і дабівацца новых поспехаў. Менавіта адданасць справе, Радзіме, адзінства народа становяцца нашай галоўнай апорай у няпростых умовах. Вы, вобразна кажучы, інжынеры прагрэсу, вы натхняеце на новыя здзяйсненні. Дзякуючы такім людзям, як вы, Беларусь працягвае рухацца наперад, дэманструе свету свае сілы, свой патэнцыял, нягледзячы на ўсе цяжкасці», — сказаў Раман Галоўчанка.

Высокія ўзнагароды сёння ўручаны ў тым ліку прадстаўнікам СМІ. «Ваша дзейнасць мае вялікае значэнне ў жыцці грамадства, бо менавіта фотажурналістыка надае матэрыялам аўтараў дадатковы кантэкст і глыбіню. Фотажурналістыка — гэта не толькі аб сучаснасці, гэта і аб будучыні. Вашы работы здольныя знаёміць будучыя пакаленні з сённяшнімі падзеямі, нават праз доўгі час пасля таго, як тэксты навінавых сюжэтаў стануць здабыткам гісторыі. Вы можаце расказаць гісторыю цэлага жыцця ў адной фатаграфіі, што робіць вашу працу асабліва важным і незаменныя», — акрэсліў прэм’ер-міністр.

Гэтым летам Беларусь сутыкнулася з адным з наймацнейшых ураганаў у гісторыі, пацярпела тэрыторыя ўсёй краіны, асабліва Гомельская і Магілёўская вобласці — лясныя масівы, населеныя пункты. Былі пашкоджаны тысячы гектараў лесу, абясточаны населеныя пункты, завалены дарогі. «Невыпадкова ў гэтай зале прысутнічаюць тыя, хто браў удзел у ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедства. Ваша самаадданая праца ў складаных умовах, ваш прафесіяналізм дазволілі ў найкарацейшыя тэрміны справіцца з гэтым маштабным катаклізмам. Дазвольце выказаць шчырую падзяку за вашу добрасумленную працу, за працу на гэтым складаным участку. Гэта прыклад адказнасці і адданасці сваёй справе. Дзякуючы аператыўнай рабоце энергетыкаў па аднаўленні ліній электраперадач удалося аператыўна аднавіць транспартныя зносіны, энергазабеспячэнне населеных пунктаў, вярнуць людзей да звыклага ладу жыцця», — адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.

Таксама сёння традыцыйна ўшаноўвалі работнікаў аграпрамысловага комплексу. «Дзякуючы вам у краіне вырашаюцца сур’ёзныя задачы, звязаныя з забеспячэннем харчаваннем нашага рынку, пастаўкамі на экспарт. Мы ўносім свой уклад у харчовую бяспеку ўсёй планеты. Ваша праца — гэта вялікі ўклад у дабрабыт кожнага жыхара нашай краіны», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

«Сёння высокімі ўзнагародамі адзначаны і заслугі тых, хто сваімі ведамі, вопытам, адданасцю справе садзейнічае павышэнню якасці жыцця грамадзян нашай краіны. Медалі „За бездакорную службу“ будуць уручаны цэламу шэрагу дзяржаўных грамадзянскіх служачых. Ваша шматгадовая бездакорная работа на карысць дзяржавы і грамадства з’яўляецца прыкладам вернасці абавязку і прынцыпам, высокіх маральных якасцяў. Ваша дзейнасць — гэта не проста выкананне службовых абавязкаў, а служэнне Радзіме і яе грамадзянам, стварэнне і развіццё», — зрабіў акцэнт прэм’ер-міністр.

За значны асабісты ўклад у развіццё і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа медалём Францыска Скарыны адзначана праца работнікаў адукацыі, навукі і культуры. «Менавіта дзякуючы вашай дзейнасці мы захоўваем і памнажаем духоўныя каштоўнасці нашага народа, перадаем наступным пакаленням, умацоўваем нацыянальную ідэнтычнасць. Дзякуючы работнікам адукацыі фарміруецца новае пакаленне творчых, матываваных, адукаваных людзей. Дзякуючы даследаванням вучоных пашыраюцца межы чалавечых ведаў, гэта садзейнічае прагрэсу нашага грамадства. дзеячам культуры жыццё ўзбагачаецца духоўна, становіцца ярчэй і цікавей. Дзякуй за вашу працу, талент і натхненне», — падзякаваў кіраўнік беларускага ўрада.

«У зале прысутнічаюць прадстаўнікі самых розных галін — работнікі прамысловасці, фінансавай сферы, транспарту, члены Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, прадстаўнікі аховы здароўя, медыцыны і спорту. Усе вы сваімі рукамі будуеце будучыню краіны, і гэта самае галоўнае сёння. Упэўнены, што вы працягнеце свой шлях да поспеху, дасягнеце яшчэ большых вышынь. Кожны з вас з’яўляецца рухаючай сілай працавітай і стабільнай Беларусі. Перакананы, што вашыя веды і невычэрпная энергія будуць садзейнічаць дасягненням нашай краіны ў сучаснасці і будучыні. Жадаю моцнага здароўя і новых прафесійных поспехаў у справе служэння нашай роднай краіне», — сказаў на заканчэнне Раман Галоўчанка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якасць павінна стаць крэда нашага жыцця

Якасць павінна стаць крэда нашага жыцця

«Якасць беларускай прадукцыі стала брэндам».

Сельская гаспадарка

Тэхналогіі насуперак анамаліям надвор’я

Тэхналогіі насуперак анамаліям надвор’я

Вучоны — аб будучай пасяўной кампаніі.

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.