Вы тут

Сёлета спаўняецца сто гадоў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя Мікалая Астроўскага


Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя Мікалая Астроўскага сёлета адзначае стагадовы юбілей. На мерапрыемства «Век жыві, век чытай», прысвечанае ўрачыстай падзеі, завіталі беларускія літаратары, супрацоўнікі музеяў і іншых культурных устаноў краіны.


Гісторыя кніжніцы пачалася ў далёкім 1924 годзе. Доўгі час яна заставалася адзінай дзіцячай бібліятэкай у горадзе. У гады Вялікай Айчыннай вайны чытальня прыняла на сябе жорсткі ўдар. Але пасля вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалося яе адраджэнне.

За гады плённай працы бібліятэка стала не проста месцам, дзе захоўваюцца кнігі, а сапраўдным культурным цэнтрам, крыніцай ведаў, прасторай для радасці і натхнення шматлікіх пакаленняў маленькіх чытачоў. У фондзе налічваецца больш за 110 тысяч экзэмпляраў кніг, больш за 18 тысяч наведвальнікаў штогод карыстаюцца паслугамі кніжніцы. Кожны тыдзень тут праходзяць шматлікія імпрэзы, накіраваныя на папулярызацыю кнігі і чытання сярод дзіцячай часткі насельніцтва. Калектыў бібліятэкі старанна працуе над цікавымі формамі ўзаемадзеяння з чытачамі, шукае новыя тэмы для агульнага абмеркавання і даследавання.

— Самае галоўнае ў нашай рабоце — гэта чытач. Калі ён у нас ёсць, значыць, мы ўсё правільна арганізавалі. Хочацца падзякаваць нашым дарагім наведвальнікам за тое, што яны любяць бібліятэку і прыходзяць сюды па новыя веды і ўражанні, — сказала дырэктар Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі імя Мікалая Астроўскага, Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк г. Мінска Таццяна Швед.

На мерапрыемства завіталі ганаровыя госці з Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Саюза пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкага дома «Звязда», Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, ветэраны бібліятэчнай справы і многія іншыя. З віншаваннем выступіў намеснік кіраўніка прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Ленін:

— Прыемна ўсведамляць, што ваша ўстанова — гэта не проста сховішча кніг, а шматфункцыянальны цэнтр, дзе дзейнічаюць разнастайныя клубы і секцыі. Сюды прыходзяць, каб пагутарыць і знайсці аднадумцаў. На вас ускладзена пачэсная місія — дзеці і кнігі. А што сёння можа быць лепш?

У межах свята супрацоўнікі бібліятэкі праводзяць серыю яркіх імпрэз. У іх ліку — кранальная акцыя «Мая бібліятэчная гісторыя», дзе маленькія чытачы дзеляцца сваімі цёплымі ўспамінамі пра любімыя кнігі. 

Лізавета КРУПЯНЬКОВА

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Прастора для асветніцтва

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.