Вы тут

Сустракаем зіму з фестывалем дзіцячай літаратуры


28 лістапада Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа напоўніўся дзіцячымі ўсмешкамі, гутаркамі аб літаратуры і цікавымі забавамі. А ўсё таму, што тут праходзіць фестываль дзіцячай літаратуры «Гуляй, зіма, твая часіна!»


Па словах дырэктара музея Ірыны Мацяс, гэта мерапрыемства стала вельмі папулярным за апошнія тры гады.

—Першы раз мы гэта распачалі ў 2022 годзе з летняга фестывалю «Міхасёвы прыгоды». Так, пад рознымі назвамі атрымалася тры фестывалі на год. Гэта сапраўды карыстаецца попытам, бо прыязджаюць дзеці не толькі з Мінска, але і з рэгіёнаў. Напрыклад, на гэты фестываль прыехалі школьнікі з малой радзімы Якуба Коласа, са Стоўбцаў. Усяго каля 200 чалавек, — падзялілася яна.

Пачаўся фестываль з сустрэчы са старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктарам-галоўным рэдактарам ВД «Звязда» Алесем Карлюкевічам. Ён паведаў маленькім чытачам цікавосткі пра жыццё Якуба Коласа і пра яго кнігі. Таксама Алесь Мікалаевіч расказаў і пра сваю творчасць:

— Аднаго з галоўных герояў маіх кніг называюць Шубуршун. Ён у мяне такі крыху незразумелы, можна параўнаць з кляксай, але ён падобны і да чалавека, таму што гэта думаючая істота. Калі вы будзеце чытаць, то ўбачыце, што свае многія прыгоды ён прыдумваў сам. Так здарылася, што ён жыў у школьным дзённіку, сябраваў с вучаніцай, якую звалі Вераніка, але яму не спадабалася, як яна ставіцца да вучобы, ён раззлаваўся і ўцёк з дому. І пачаліся яго прыгоды, звязаныя з рэкамі, лясамі і рознымі падарожжамі, — адзначыў пісьменнік.

Таксама ён паведаміў, што зараз у выдавецтве ляжыць працяг прыгод Шубуршуна. Па яго словах, яны звязаны з далёкай азіяцкай краінай, дзё галоўны герой спрабуе ачысціць цэлую раку ад забруджання пластмасай.

Трэба адзначыць, што творчыя сустрэчы з рознымі пісьменнікамі ў межах фестывалю запланаваны на ўвесь дзень. Сярод іх Уладзімір Мазго, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Іна Фралова і Павел Гушынец. Таксама юных наведвальнікаў чакае знаёмства з унучкай Якуба Коласа Марыяй Міцкевіч.

Але фестываль дзіцячай літаратуры — гэта яшчэ і цікавыя гульні з майстар-класамі. Так, сёлета тут малявалі лісточкі з дубоў Якуба Коласа, якія растуць на яго радзіме ў Альбуці, Акінчыцах, разам з мастачкай, супрацоўнікам гісторыка-культурнага музея запаведніка «Заслаўе» Анастасіяй Балаш. Цікава было як дзецям, так і дарослым. Розныя гульні падрыхтаваў таксама сам музей і Цэнтральная сістэма дзіцячых бібліятэк.

Трэба адзначыць, што музей Якуба Коласа — гэта не адзіная пляцоўка, дзе праводзіцца фестываль дзіцячай літаратуры. Так, Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя Мікалая Астроўскага праводзіла яго ўжо два разы ў крыху іншым фармаце. Арганізатары мерапрыемства спадзяюцца, што калісьці гэты фестываль пойдзе па рэгіёнах і ахопіць усю Беларусь.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».