Вы тут

Якога надвор'я чакаць напачатку снежня?


На старце снежня будзе цяплей, чым звычайна. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота з адкрытых крыніц

У пятніцу надвор’е ў Беларусі ў асноўным будуць вызначаць франтальныя раздзелы ад актыўнага цыклону, толькі днём па захадзе адаб’ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца перавага воблачнага надвор’я. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па ўсходняй частцы краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Месцамі прагназуюцца туман, слабы галалёд і наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер няўстойлівы, ад слабага да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла. Тэмпература днём складзе ад мінус 1 градуса па паўночным усходзе да 7 цяпла па паўднёвым захадзе Беларусі. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна расці.

У апошні дзень лістапада ўладу над надвор’ем у асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ноччу па паўднёвым усходзе краіны адаб’ецца ўплыў няўстойлівых паветраных мас. Воблачна з праясненнямі. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, а максімальная днём — ад нуля да 6 цяпла.

У першы дзень зімы захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы ад 4 марозу да 1 цяпла. Па поўдні краіны пры праясненнях паветра астудзіцца да мінус 7 градусаў. Днём тэмпература паветра 0–6 градусаў вышэй за нуль.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак таксама пераважна ападкаў не прагназуецца. У асобных раёнах можа быць слабы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, пры праясненнях да мінус 6 градусаў. Максімальная тэмпература днём — ад нуля да плюс 6 градусаў.

Вымачымся мы выключна ў аўторак. У гэтыя суткі ноччу пераважна будзе без ападкаў, раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу. У асобных раёнах прагназуецца слабы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 4 градусаў да 3 цяпла, пры праясненнях па паўднёвым усходзе краіны да мінус 7 градусаў. Максімальная тэмпература днём будзе ад нуля да плюс 5 градусаў.

У сераду невялікі мароз чакаецца нават днём. У гэты дзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ўжо будзе апускацца да мінус 5 градусаў, але днём усталюецца ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».