Вы тут

Наталля Качанава наведала сталічнае ААТ «Галантэя»


Сустрэча атрымалася не толькі рабочая, а і святочная. Прадпрыемства ў гэты дзень адзначыла 100-гадовы юбілей. Старшыня Савета Рэспублікі павіншавала калектыў і кіраўніцтва прадпрыемства са святам, а таксама ацаніла прадукцыю, якая выпускаецца, і паразмаўляла з калектывам. Карэспандэнты «Звязды» далучыліся да юбілейнага мерапрыемства.


 

Віншуючы калектыў з юбілеем, Наталля Качанава адзначыла, што за стагоддзе прадпрыемства прайшло сур’ёзныя этапы ў сваім станаўленні, дасягнула добрых вынікаў і сёння выпускае выдатную прадукцыю, якая запатрабавана не толькі на рынку нашай краіны, але і далёка за яе межамі. «Мы заўсёды з вялікай радасцю купляем тое, што вы вырабляеце, — сумачкі, скургалантарэйныя вырабы, таму што гэта не толькі высокая якасць, але яшчэ і даступны кошт і прыгожы дызайн. Кожны раз вы абнаўляеце асартымент — і гэта выдатна!» — сказала спікер, дадаўшы, што «Галантэя» працуе на эканоміку не толькі горада Мінска, але і нашай краіны ў цэлым. Наталля Качанава таксама пажадала, каб прадпрыемства прырастала новымі ідэямі, праектамі і кадрамі.

 

 

 

 

 

Па словах Наталлі Качанавай, канкурэнцыя на ўсіх рынках, і асабліва лёгкай прамысловасці, сёння даволі сур’ёзная, таму заваяваць свайго спажыўца, пакупніка вельмі важна. Дзяржава падтрымлівае айчынных вытворцаў, а вытворцам трэба разумець, што прадукцыя павінна быць якаснай. «Гэта задача, якую ставіць Прэзідэнт, урад, — заўважыла спікер. — І мы заўсёды вельмі сур’ёзна ставімся да таго асартыментнага пераліку, які ёсць у нашых крамах, разумеючы, што пры рабоце прадпрыемстваў людзі павінны зарабляць годную зарплату і выпускаць тую прадукцыю, якая будзе запатрабавана не толькі ўнутры нашай краіны, але і далёка за яе межамі».

Гаворачы пра вынікі года, Наталля Качанава заўважыла, што ў сталіцы ўдалося зрабіць многае. Выкананы прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, будуецца жыллё, паляпшаецца інфраструктура. У найбліжэйшы час будзе адкрыта тры станцыі метро, горад цалкам будзе пераведзены на водазабеспячэнне з падземных крыніц... «Важна, што ўсе гэтыя праграмы і праекты — рэальныя, яны рэалізоўваюцца ва ўстаноўленыя тэрміны і нават з апярэджаннем і, безумоўна, сёння патрэбныя жыхарам сталіцы», — сказала Старшыня Савета Рэспублікі.

 

 

 

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў. 

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.