28 лістапада ва ўстанове адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк» адбылася цырымонія адкрыцця фотавыставы «Юнацтва. Інтэлект. Будучыня», прымеркаваная да тыдня тэхнічнай творчасці.
Аўтарамі работ з’яўляюцца фатограф дзіцячага тэхнапарка Ігар Іваноў і загадчык аддзела фотаілюстрацый Выдавецкага дома «Звязда» Віктар Іванчыкаў.
У цырымоніі адкрыцця выставы прыняў удзел дырэктар установы адукацыі Сяргей Сачко.
На фотаздымках прадстаўлены творчыя справы і мерапрыемствы адукацыйных змен, адукацыйныя лекторыі і экскурсіі, міжнародныя праекты, рэспубліканскія акцыі, пазнавальныя сустрэчы з выдатнымі прадстаўнікамі айчыннай навукі, творчасці, спорту і многае іншае.
Ігар Іваноў з 13 гадоў займаецца фатаграфіямі і ператварыў хобі ў сваю прафесію. Асвоіў розныя метады стварэння фотавыяў, выкладаў у фотокружках, публікаваўся ў спецыялізаваных часопісах і прымаў удзел у буйных праектах.
Знакавай падзеяй у творчасці Віктара Іванчыкава стала паездка з групай беларускіх журналістаў на касмадром Байканур у сакавіку 2024 года на запуск касмічнага карабля з членамі касмічнай экспедыцыі «МС-25». І сёння, ужо на беларускай зямлі, тэма космасу не сыходзіць з яго творчасці.
Удзельнікі мерапрыемства, пасля прагляду выставы, прынялі ўдзел у выбары самых цікавых работ.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота: Віктар ДРАЧОЎ
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».