Рэспубліканская грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства» на два дні завітала ў Віцебск. Горад на Дзвіне стаў сёмым пунктам на маршруце беларускай творчай эстафеты.
Праграма марафону настолькі маштабная, што наведаць усе пляцоўкі жыхарам і гасцям культурнай сталіцы складана, аднак кожны ад малага да вялікага знайшоў самае цікавае для сябе. У Доме кіно разгарнулася выстава «Век беларускага кіно» Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», на якой выстаўлены гармонік галоўнага героя фільма «Белыя росы», касцюм лісы Алісы з «Прыгод Бураціна» і іншыя ўнікальныя экспанаты. Упершыню ў Віцебску інфармацыйнае агенцтва БелТА прэзентавала выставу «Беларусь. Узлёт», прысвечаную 30-гадоваму шляху развіцця незалежнай Беларусі. А Выдавецкі дом «Беларусь сегодня» запрашаў на інтэрактыўную выставу «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах».
Праект «Разам працуем, разам спяваем!», які ўжо палюбіўся працаўнікамі беларускіх заводаў і фабрык, у апошнія лістападаўскія дні завітаў на прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Вітбудтэхмаш», унітарнае прадпрыемства «Палімерканструкцыя», у лакаматыўнае дэпо горада Віцебска. Для нашых людзей, якія забяспечваюць прамысловую бяспеку краіны, дарылі музычныя падарункі на працоўным месцы ансамбль народнай музыкі «Бяседа», Ганна Благава, Андрэй Коласаў, шоу-балет «Феерыя», Гюнэш.
Са студэнтамі і прадстаўнікамі грамадскасці ў рамках праекта «Маё жыццё. Мой шлях. Мой Прэзідэнт» у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава сустрэліся Уладзімір Андрэйчанка і Вадзім Гігін. Супрацоўнікі прадпрыемства «Марка» і Віцебскага футравага камбіната, а таксама ААТ «Нафтан» і вытворчае аб’яднанне «Энергакамплект» сустрэліся ў рамках праекта «Адну справу робім».
У рамках праекта «НЯсумная НЯлекцыя» з навучэнцамі Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-тэхналагічнага каледжа і Віцебскага дзяржаўнага каледжа электратэхнікі сустрэліся намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў і іншыя. У фармаце адкрытага дыялогу з гульнявым інтэрактывам некаторыя з найбольш актыўных прадстаўнікоў моладзі атрымалі квіткі на грандыёзны канцэрт «Час выбраў нас», які адбудзецца заўтра ўвечары на пляцоўцы лядовага Палаца спорту.
Чым яшчэ былі насычаны дні «Марафону адзінства» ў Віцебску, чытайце ў найбліжэйшым нумары.
Аляксандра ГВОЗДЗЕВА
Фота БелТА
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.
Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.
Хораша там, дзе моладзь ёсць!