Вы тут

Каныш Сатпаеў — на экране «Перамогі»


Заснавальнік і першы прэзідэнт Акадэміі навук Казахскай ССР Каныш Сатпаеў — асоба, якая нават праз многія гады працягвае уражваць сваім масштабам. Ён заснаваў фундамент нацыянальнай геалогіі, пад яго кіраўніцтвам паспяхова праведзены пошук буйнешых радовішч каляровых металаў.


Гэтаму славутаму сыну казахскага народа была прысвечана прэзентацыя мастацкага фільма казахстанскіх кінематаграфістаў «Каныш» у мінскім кінатэатры «Перамога».

Выступаючы перад гледачам, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Цімур Жаксылыкаў расказаў, што кіналента створана ў тым ліку і з дакументальнай хронікі XX стагоддзя а прататыпамі герояў мастацкага сценарыя сталі рэальныя гістарычныя асобы. Чорна-белы фармат карціны яе стваральнікі абралі намерана каб падкрэсліць трагічнасць часу, у якім адбываліся падзеі. 

Каныш Сатпаеў быў чалавекам энцыклапедычных ведаў, знаўцам казахскага фальклору, мастацтва, мовы, гісторыі. Ён напісаў першы падручнік алгебры на казахскай мове для школьнікаў. 

Самымі яскравымі ў біяграфіі гэтага навукоўцы сталі старонкі звязаныя з адкрыццём і разпрацоўкай у пачатку Вялікай Айчыннай вайны радовішча, якое дазволіла Савецкаму Саюзу працягваць вырабляць браневую сталь для фрронта. Больш за 70 працэнтаў марганцавай руды СССР было ў той час здабыта менавіта на гэтым радовішчы.

Каныш Сатпаеў у свой час стаў сведкай трагедый, якія прывялі яго суайчыннікаў на мяжу знішчэння, у лёсе навукоўцы перапляліся гора народа, асабістая драма, барацьба з недаверам з боку улады.

Фільм «Каныш» атрымаў некалькі замежных узнагарод. Ён названы лепшым ў намінацыі «Лепшы фільм» на міжнародным кінафестывалі ў Аргенціне, перамог адразу ў трох намінацыях на міжнародным фестывалі ў Індыі.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў. 

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.