Вы тут

Галоўчанка: Вытворчасць індычкі з 2021 года вырасла больш чым у тры разы


У Беларусі павялічаць вытворчасць мяса індычкі. Пра гэта заявіў журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас наведвання вытворчай пляцоўкі ААТ «Агракамбінат» Дзяржынскі», паведамляе БелТА.


Сёння кіраўніку беларускага ўрада далажылі аб рэалізацыі агракамбінатам «Дзяржынскі» інвестыцыйнага праекта па вырошчванні індычкі. Раману Галоўчанку паказалі тэхналогію і ўвесь ланцужок вытворчасці прадукцыі з мяса індычкі.

«Індычка — важны напрамак развіцця мясной птушкагадоўлі ў краіне, яно ідзе бурнымі тэмпамі. У параўнанні з 2021 годам вытворчасць гэтага карыснага віду мяса вырасла больш чым у тры разы. У нас у краіне цяпер тры пляцоўкі — у Астраўцы, Лідзе і Капыльскім раёне», — сказаў Раман Галоўчанка.

Пляцоўка агракамбіната «Дзяржынскі» ў Капыльскім раёне разлічана на вытворчасць 6 тыс.т мяса індычкі ў год. «Сёлета агульны аб’ём вытворчасці ў краіне будзе каля 10 тыс. т. Як я ўжо сказаў, гэта ў тры разы больш, чым было тры гады таму. І на гэтым нашы вытворцы спыняцца не збіраюцца. Агракамбінат плануе пабудаваць у яшчэ адным раёне вытворчасць на 4 тыс. т» , — адзначыў прэм’ер-міністр.

Паводле яго слоў, попыт на такое мяса добры, яго папулярнасць расце. «Нам трэба галоўным чынам насыціць унутраны рынак. Экспарт таксама мае месца быць. Больш за 1200 т паставілі ў Расію. Нягледзячы на тое, што там дастаткова вялікія магутнасці, вытворчасць складае больш за 400 тыс.т, Беларуская індычка там актыўна прадаецца. Прычым кантракты заключаюцца наўпрост з крамамі, гіпермаркетамі і гандлёвымі сеткамі», — звярнуў увагу кіраўнік беларускага ўрада.

Дадзены кірунак плануецца актыўна развіваць у Беларусі. «Дзяржава падтрымлівае развіццё гэтага кірунку праз прадастаўленне спецыяльных ільготных крэдытаў. Адзін з наступных аб’ектаў будзе ўключацца ў праграму «адзін раён — адзін праект», — дадаў Раман Галоўчанка.

Прэм’ер-міністр прызнаўся, што сам з задавальненнем ужывае мяса індычкі. «Вельмі смачнае мяса. Часта бяру адварное філе на абед. Усім раю», — сказаў ён.

Як расказалі ў агракамбінаце «Дзяржынскі», прадукцыя з мяса індычкі вельмі запатрабаваная, стаўка на яе апраўдалася. Яна не залежваецца на складах і на паліцах крам. Вытворчасць у Капыльскім раёне ў асноўным аўтаматызаваная, на ёй работае каля 200 чалавек. Чакаецца, што колькасць супрацоўнікаў будзе расці. Зараз прадпрыемства работае ў адну змену, але з-за высокага попыту плануецца перайсці да работы ў дзве змены.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў. 

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.