Вы тут

Пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пройдзе 2 снежня ў Глыбокім


Пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі адбудзецца 2 снежня пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.


На парадку дня - будаўніцтва жылых дамоў і інфраструктуры ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва 20 тысяч чалавек і менш.

Мерапрыемства прыме гасцінны горад Глыбокае. Для ўзаемадзеяння з органамі мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу створаны і функцыянуе Савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання. Ён быў створаны ў 2007 годзе.

Савет з’яўляецца калегіяльным дарадчым органам, які ажыццяўляе распрацоўку прапаноў па ўдасканаленню дзейнасці органаў мясцовага самакіравання і каардынуе пытанні ўзаемадзеяння паміж імі і органамі дзяржаўнага кіравання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў. 

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.