Каля 2,5 тыс. вайскоўцаў польскай арміі і падраздзяленняў НАТА і 800 адзінак ваеннай тэхнікі ўдзельнічаюць у тактычных вучэннях TUMAK-24 на палігоне ў Ожыш у Вармінска-Мазурскім ваяводстве Польшчы, якое знаходзіцца ў 70 км ад расійскай мяжы, паведамляе агенцтва РАР.
Вучэнні працягнуцца да 2 снежня. У іх бяруць удзел польскія і літоўскія вайскоўцы, а таксама вайскоўцы з баявой групы НАТА. Адным з асноўных элементаў стала танкавая пераправа праз возера Кемпна. Для выканання задачы былі задзейнічаны інжынерныя, механізаваныя, артылерыйскія і авіяцыйныя часці.
Як паведаміла PAP прэс-сакратар 16-й механізаванай дывізіі, падобныя вучэнні закліканы праверыць здольнасць хуткага перамяшчэння войскаў праз водныя перашкоды. «Гэта надзвычай важны элемент, паколькі тэрыторыя Вармінска-Мазурскага ваяводства багатая на азёры. Абход водных перашкод патрабуе часу, які неацэнны ў крызісных сітуацыях, таму лепшае рашэнне — перайсці возера ўброд», — адзначыла яна.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».