У сталічным Палацы спорту стартаваў традыцыйны міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці алімпійскага чэмпіёна Алега Караваева, паведамляе БелТА.
Удзельнікі спаборніцтваў разыграюць медалі ў дзесяці вагавых катэгорыях. Сёння ў дзённай праграме ў Палацы спорту праходзяць папярэднія паядынкі, уключаючы чвэрцьфіналы, на 17.00 запланавана цырымонія адкрыцця, пасля якой адбудуцца паўфінальныя схваткі. Заўтра ў першай палавіне дня будуць праведзены суцяшальныя паядынкі, а пасля абеду адбудуцца схваткі за трэція месцы і фіналы.
Таксама ў пятніцу будуць вызначаны пераможцы адкрытага рэспубліканскага турніру па грэка-рымскай барацьбе «Каравайчык», які сабраў юных спартсменаў 2008-2009 гадоў нараджэння.
На мінулым тыдні ў Мінску праходзіў Кубак Беларусі па вольнай барацьбе, пераможцамі якога ў мужчын сталі Мацвей Сыцэвіч (да 57 кг), Дзяніс Каток (61 кг), Дзмітрый Шварц (65 кг), Георгій Каліеў (70 кг), Муслім Махмудаў (74 кг), Аляксандр Вярбіцкі (79 кг), Расул Ціхаеў (86 кг), Аркадзь Пагасян (92 кг), Аляксей Жораў (97 кг) і Дзяніс Храмянкоў (125 кг).
У дзяўчат залатыя медалі заваявалі Святлана Каценка (да 50 кг), Валерыя Мікіціч (53 кг), Аліна Кожына (55 кг), Маргарыта Феданюк (57 кг), Уладзіслава Кудзін (59 кг), Караліна Папова (62 кг), Карына Фішчук (65 кг), Аляксандра Жук (68 кг), Вікторыя Алісеенка (72 кг) і Настасся Зімянкова (76 кг).
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».