Вы тут

Васілеўская на ўзнагароджанні пераможцаў Scratch-Алімпіяды: У нашых дзяцей усё атрымаецца


У Беларусі расце разумнае і дастойнае пакаленне дзяцей. Такое меркаванне БелТА выказала першая беларуская жанчына-касманаўт, Герой Беларусі, намеснік старшыні праўлення па гуманітарным супрацоўніцтве і грамадскай дзейнасці ГА «Беларускі фонд міру» Марына Васілеўская пасля цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў восьмай міжнароднай алімпіяды па крэатыўным праграмаванні і тэхніцы. IT-форуму One AI, які праходзіць у Мінску.


«Я ганаруся, што мы жывем у Рэспубліцы Беларусь, што ў нас сапраўды расце разумнае і годнае пакаленне. Яны — наша будучыня. І мы сёння бачым, што з 40 удзельнікаў, 15 пераможцаў менавіта з Беларусі. Таму, вядома, вельмі хочацца, каб гэта ўсё падтрымлівалася», — адзначыла Марына Васілеўская.

Такія кірункі развіцця дзяцей вельмі падтрымліваюцца на ўзроўні дзяржавы. «Мы жывем у цудоўны час, у цудоўнай краіне, і нам патрэбны новыя тэхналогіі, высокая якасць, інавацыі. І з нашымі дзецьмі ўсё атрымаецца», — упэўнена першая беларуская жанчына-касманаўт.

«Рызкуйце, марыце, тварыце, любіце і верце», — дала наказ маладому пакаленню Марына Васілеўская падчас узнагароджання

З 2017 года Scratch-Алімпіяда аб’ядноўвае ўдзельнікаў з усіх кантынентаў. Гэта візуальнае падзейна-арыентаванае асяроддзе праграмавання, створанае для дзяцей і падлеткаў і ў той жа час знайшло мільёны прыхільнікаў сярод дарослых. Алімпіяда збірае самых таленавітых будучых распрацоўшчыкаў і інаватараў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».