Вы тут

112-гадовага мужчыну з Бразіліі прызналі найстарэйшым у свеце


Жаау Марынью Нету з Бразіліі прызналі самым старым мужчынам у свеце. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Кнігі рэкордаў Гінеса.


Нету атрымаў гэты статус пасля смерці брытанца Джона Тынісвуда 26 лістапада. Тынісвуду таксама было 112 гадоў, а Нету цяпер 112 гадоў і 52 дні. Ён апошні жывы мужчына, які нарадзіўся ў 1912 годзе. Дзядуля шмат гадоў жыве ў прыбярэжным штаце Сеара, у муніцыпалітэце Апуяры. 

Амаль усё жыццё ён займаўся фермерствам. Нету аўдавеў яшчэ ў 1994 годзе, але ў яго па-ранейшаму вялікая сям’я: шасцёра дзяцей, 22 унукі, 15 праўнукаў і трое прапраўнукаў. Ён назваў сакрэтам свайго даўгалецця добрых людзей, якія яго акружаюць, і імкненне заўсёды заставацца ў коле родных і блізкіх. А таксама — дыету. Кожны дзень ён есць аўсянку, мяса і марога — афрыканскую разнавіднасць дзікага шпінату.

Па дадзеных арганізацыі LongeviQuest, у пяцёрку найстарэйшых мужчын на планеце зараз уваходзяць трое жыхароў Бразіліі. Другім самым старым мужчынам пасля Нету стаў 111-гадовы Жазину Левіну Ферэйра, а 110-гадовы Прыму Аліўеры замыкае пяцёрку. 111-гадовыя Кен Уікс з Аўстраліі і Іларыа Ароска Лемус з Мексікі займаюць трэцяе і чацвёртае месцы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».