Грузінскія ўлады прымуць дыпламатычныя меры, калі пасол ЕС у Тбілісі Павел Герчынскі не перастане ўмешвацца ва ўнутраныя справы краіны і не зменіць рыторыку. Такую заяву зрабіў на брыфінгу прэм’ер Грузіі Іраклій Кабахідзэ, перадае ТАСС.
Паводле яго слоў, пасол Еўрасаюза даўно робіць заявы на карысць апазіцыі і супраць улад Грузіі, што з’яўляецца парушэннем Венскай канвенцыі.
«Пэўны час мы не рэагавалі на ўсё гэта, але ва ўсяго ёсць свая мяжа. Калі мы не ўбачым змяненні паводзін у будучым, то на такія факты як у адносінах да пасла Еўрасаюза, так і іншых паслоў у нас абавязкова будзе рэакцыя. Размова ідзе аб дыпламатычнай рэакцыі», — падкрэсліў прэм’ер Грузіі.
Напярэдадні Кабахідзэ заявіў, што кіруючая партыя «Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія» прыняла рашэнне да канца 2028 года не ўключаць у парадак дня пытанне аб перагаворах аб уступленні ў ЕС і адмовіцца ад усіх бюджэтных грантаў з боку супольніцтва. Паводле яго слоў, прычынамі гэтага сталі пастаянны шантаж з боку ЕС з-за пачатку дыялогу аб уступленні, патрабаванні адмяніць шэраг прынятых парламентам законаў і заклікі ўвесці санкцыі ў адносінах да грузінскіх улад.
Заява прэм’ера Грузіі выклікала нездавальненне ў часткі грамадзян, якія сталі збірацца каля будынка парламента ўчора вечарам. Мітынг у далейшым перарос у бойку. Паведамлялася, што пры гэтым пацярпелі 32 супрацоўнікі МУС.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».