Традыцыйна мерапрыемствы, звязаныя з іменем ваеннага карэспандэнта і пісьменніка Канстанціна Сіманава, праходзяць у Магілёве ў канцы лістапада. У дзень яго нараджэння на мемарыяльным комплексе абаронцам Магілёва «Буйніцкае поле» каля помніка пісьменніку — валуна з мемарыяльнай таблічкай — быў дадзены старт «Сіманаўскім чытанням».
Удзел у іх адкрыцці прынялі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, устаноў адукацыі, школьнікі. У выкананні навучэнцаў прагучалі вершы пісьменніка і ўласнага сачынення, прысвечаныя радзіме і гераічнай абароне Магілёва. Да помніка былі ўскладзены кветкі, чытальнікам уручаныя дыпломы грамадскай арганізацыі «Рускае культурна-асветніцкае таварыства».
— Для Канстанціна Сіманава важная была менавіта радзіма, — падкрэсліла старшыня грамадскай арганізацыі Людміла Валадзько. — Мы тое пакаленне, якое пераняла ад сваіх бацькоў і дзедаў памяць аб нашых пераможцаў. Наша задача — перадаць яе новаму пакаленню. Каб ганарыліся, што яны нашчадкі пераможцаў.
Сіманаўскія чытанні працягнуліся літаратурна-музычнай кампазіцыяй «Ваенны карэспандэнт, паэт, пісьменнік, чалавек — Канстанцін Сіманаў» у новай школе № 24, якая сёлета расчыніла дзверы перад навучэнцамі і была названая ў імя Канстанціна Сіманава. Удзел у чытаннях прымалі і выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў № 1 імя І. Лучанка. Усе выступоўцы атрымалі дыпломы «Рускага культурна-асветніцкага таварыства».
Напрыканцы літаратурнай вечарыны старшыня таварыства Людміла Валадзько перадала некалькі дзесяткаў кніг рускіх класікаў з асабістай бібліятэкі ў дар школе.
Шмат мерапрыемстваў, прысвечаных Канстанціну Сіманаву, праходзяць ў магілёўскіх установах культуры па асобных сцэнарыях.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з архіва Людмілы ВАЛАДЗЬКО і сайта mogilevnews.by
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».