Вы тут

Да 1 снежня ўсе транспартныя сродкі павінны «пераабуцца»


Згодна з правіламі дарожнага руху, з 1 снежня да 1 сакавіка ўсе транспартныя сродкі пры ўдзеле ў дарожным руху павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі катэгорый М1 і N1. Яны павінны ўстанаўлівацца на ўсе колы транспартнага сродку і мець адпаведную маркіроўку. Калі выкарыстоўваюцца шыпаваныя шыны, яны таксама павінны быць устаноўлены на ўсіх колах аўтамабіля.


Фота: Global Look Press

Многія кіроўцы выкарыстоўваюць усесезонную гуму або працягваюць ездзіць на летняй. Ганна Банадык, часова выконваючая абавязкі начальніка аддзялення арганізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння і прапаганды бяспекі дарожнага руху галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС, звярнула ўвагу, што летняя гума нават на сухой дарозе не выконвае ўсе свае функцыі, а пры мінусавай тэмпературы дубее і перастае трымаць кантакт з дарогай.

У нядзелю Дзяржаўтаінспекцыя пачне кантраляваць падрыхтоўку транспартных сродкаў да зімовай эксплуатацыі. Асаблівая ўвага — абсталяванню аўтамабіляў зімовымі шынамі. Таксама будзе ажыццяўляцца кантроль за спраўнасцю колаў і шын.

За ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў, якія не абсталяваны зімовымі шынамі, а таксама маюць няспраўнасці колаў і шын, прадугледжана адказнасць — штраф да адной базавай велічыні. Паўторнае такое парушэнне на працягу года прывядзе да штрафу ў памеры ад дзвюх да пяці базавых велічынь.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Паспейце «пераабуць» колы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».