МУС з 30 лістапада па 15 снежня правядзе творчы конкурс «Кібербяспека для ўсіх!», паведамляе БелТА.
Конкурс накіраваны на павышэнне дасведчанасці аб кіберпагрозах і фарміраванне навыкаў бяспечных паводзін у лічбавым асяроддзі. Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі 14 гадоў, а таксама ўстановы адукацыі і іншыя арганізацыі.
Жадаючым неабходна зняць тэматычны відэаролік і апублікаваць яго ў асабістым акаўнце Instagram, а пад публікацыяй размясціць хэштэг #кибербезопасностьдлявсех. Таксама ў ліку абавязковых умоў — падпісацца на акаўнт @belarus_police і даслаць спасылку на конкурсную работу ў дырэкт.
Да работы павінна прыкладацца заяўка ў адвольнай форме з указаннем прозвішча, імя, ўзросту, паштовага адрасу і тэлефона ўдзельніка. Альбо найменне арганізацыі або ўстановы адукацыі, а таксама кантактныя дадзеныя прадстаўніка.
Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў будзе праходзіць з 16 па 27 снежня.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.