У рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства» ў Віцебскім ГЦ «Трыа» прайшла «Знакавая сустрэча». На дыскусійнай пляцоўцы сабраліся старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, генеральны дырэктар БелТА Ірына Акуловіч, а таксама галоўны рэдактар «Альфа Радыё» Вадзім Шэпет, перадае БелТА.
Іван Эйсмант распавёў пра тэндэнцыі развіцця медыяпрасторы. «Раней былі інтэрнэт, радыё, тэлебачанне. У наш час важная аператыўнасць падачы інфармацыі, як у Інтэрнэце. Акрамя таго, цяпер усё змяшалася. Напрыклад, на радыё практычна кожная студыя абсталявана відэакамерай», — адзначыў ён.
Далей старшыня Белтэлерадыёкампаніі паказаў канкрэтныя прыклады фэйкаў, якія распаўсюджваюць экстрэмісцкія інфармацыйныя рэсурсы. Іван Эйсмант прадэманстраваў хлуслівыя навіны пра яго самога і пра Белтэлерадыёкампанію.
«Ёсць людзі, якія паддаюцца на дэзінфармацыю. Наступствы могуць быць і на бытавым, і на дзяржаўным узроўнях. Што тычыцца дзяржаўнага ўзроўню, вы памятаеце праславуты 2020 год, калі дэструктыўныя медыя стракацелі загалоўкамі аб тым, што ўсе дзяржаўныя органы нібыта спынілі сваю працу. На побытавым узроўні цяпер таксама вельмі шмат дэзінфармацыі. Асабліва, што тычыцца махлярства ў Інтэрнэце: удзел у розыгрышах, атрыманне прызоў. Дзясяткі, сотні, тысячы долараў скрадзеныя. І ўсё праз тое, што чалавек не знайшоў 15 секунд, каб пераправерыць інфармацыю», — дадаў Іван Эйсмант.
Ён таксама адзначыў, што зарэгістраваныя СМІ складана выкарыстоўваць для дэзінфармацыі, таму што іх дзейнасць строга рэгулююцца законам. «Што тычыцца іншых крыніц, у тым ліку ў Інтэрнэце, — сёння гэта нярэдка цэлая індустрыя, якая вырабляе фэйкавую інфармацыю. Чытайце ўсё, акрамя забароненых законам СМІ, але рабіце верныя высновы», — падкрэсліў старшыня Белтэлерадыёкампаніі.
Пасля госці мерапрыемства задалі пытанні спікерам, якія іх цікавяць. Іван Эйсмант адказаў на пытанне аб тым, ці варта абмяжоўваць прысутнасць дзяцей у Інтэрнэце, забараняць ім весці акаўнты ў сацыяльных сетках. «Мне здаецца, што трэба з дзецьмі размаўляць. Найперш — у сям’і. Трэба прывіваць інтэрнэт-культуру. Лепш не забараняць ім, гэта нічога не дасць», — упэўнены старшыня Белтэлерадыёкампаніі.
Прэв’ю: БелТА
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.