Вы тут

Хакейная каманда Прэзідэнта здабыла другую перамогу ў гульнях РХЛ


Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала другую перамогу ў новым сезоне Рэспубліканскай хакейнай лігі (РХЛ), паведамляе БелТА.


Сёння на пляцоўцы Лядовага палаца ў Жлобіне дружына кіраўніка дзяржавы абыграла каманду Гомельскай вобласці з вынікам 5:2 (4:0, 0:1, 1:1).

Сённяшняя сустрэча пачалася з атак гасцей і на 6-й хвіліне Арцём Антоненка прабіў вароты гамяльчан. Яшчэ праз тры хвіліны Андрэй Міхалёў закінуў другую шайбу, потым вызначыўся Павел Волчак, а затым Арцём Антоненка аформіў свой галявы дубль. Пасля перапынку гаспадары зайгралі больш актыўна і Руслан Андрэйчыкаў здолеў скараціць разрыў у ліку. У трэцім перыядзе каманды абмяняліся галамі. Спачатку сваю другую шайбу закінуў Павел Волчак, а потым Дзмітрый Герасімчук устанавіў канчатковы вынік сустрэчы — 5:2 на карысць гасцей.

Лепшымі гульцамі сённяшняга матчу прызнаныя галкіперы Ігар Брыкун (каманда Прэзідэнта) і Уладзіслаў Тачылкін (Гомельская вобласць). У стартавым матчы новага сезона каманда кіраўніка дзяржавы перамагла сапернікаў з Гродзенскай вобласці з вынікам 10:3.

У фінальнай серыі мінулага аматарскага турніру лядовая дружына Прэзідэнта двойчы абыграла хакеістаў Мінскай вобласці — 5: 2 і 10: 8 і ў 15-ы раз стала пераможцай гэтых спаборніцтваў. Па адным тытуле ў каманд Гомельскай і Мінскай абласцей.

Арганізатары хакейнага аматарскага турніру — Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.