Беларуская прадукцыя паспяхова прадстаўлена на 6-й Міжнароднай выставе імпартных тавараў (WIIE-2024) у г. Вэньчжоу правінцыі Чжэцзян. Пра гэта БелТА расказалі ў беларускам пасольстве ў КНР.
Экспазіцыя была арганізавана народным урадам горада Вэньчжоу пры ўдзеле беларускага пасольства. У рамках выставачных мерапрыемстваў сумесна з кітайскімі партнёрамі была арганізавана работа беларускага нацыянальнага павільёна.
Кітайскім і замежным гасцям і ўдзельнікам выставы была прэзентавана прадукцыя кандытарскіх вырабаў фабрык «Камунарка», «Спартак», «Слодыч», малочныя прадукты вытворчасці «Беллакт», «Мінская марка», «Калінка», сухія сняданкі «Віцьба», кансерваваныя мясныя прадукты СТАА «Квінфуд«, алкагольная прадукцыя заводаў ААТ «Мінск Крышталь», ААТ «Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод «Белалка».
У ходзе візіту праведзены сустрэчы з прадстаўнікамі бізнесу, у рамках якіх абмеркаваны пытанні арганізацыі экспарту беларускіх тавараў у правінцыю Чжэцзян і паставак прадукцыі кітайскіх вытворцаў у Беларусь.
Акрамя таго, размова ішла аб удасканаленні лагістычных ланцужкоў, стварэнні на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» і свабодных эканамічных зон у Рэспубліцы Беларусь сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці гатовых да ўжывання прадуктаў харчавання.
Прэв’ю: МЗС
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.