Канцылярыя Дзяржсавета КНР апублікавала «Рэкамендацыі па стымуляванні „эканомікі лёду і снегу“ праз якаснае развіццё зімовых відаў спорту». Дакумент накіраваны на тое, каб ператварыць індустрыю зімовых відаў спорту і турызму ў новы драйвер эканамічнага росту, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У рэкамендацыях прапанаваны комплекс мер па некалькіх напрамках, уключаючы далейшае развіццё зімовых відаў спорту, удасканаленне вытворчых ланцужкоў у індустрыі, паляпшэнне інфраструктуры і спадарожных паслуг, а таксама пашырэнне спажывання ў сферы зімовых відаў спорту і турызму.
У дакуменце адзначаецца, што агульны аб’ём «эканомікі лёду і снегу» Кітая павінен дасягнуць 1,2 трлн. юаняў (165,8 млрд. долараў) да 2027 года і 1,5 трлн. юаняў (207,3 млрд. долараў) да 2030 года. У апошнія гады ў КНР працягвае набіраць абароты зімовы турызм. У зімовым сезоне 2023-2024 гадоў паслугамі зімовага турызму скарысталіся больш за 385 мільёнаў кітайцаў, а ў бягучым сезоне гэты паказчык можа перавысіць паўмільярда чалавек.
Яскравым прыкладам развіцця гэтага сектара стаў Харбін (правінцыя Хэйлунцзян, Паўночна-Усходні Кітай), які рыхтуецца прыняць IX Зімовыя Азіяцкія гульні ў лютым 2025 года. За мінулы зімовы сезон горад наведалі больш за 87 млн. турыстаў — у чатыры разы больш, чым годам раней. Даходы ад турызму выраслі на 500 працэнтаў у гадавым выражэнні і склалі амаль 125 млрд. юаняў (17,2 млрд. долараў).
Нараўне з задачай павышэння якасці вытворчасці спартыўнага інвентару і абсталявання, дакумент прадугледжвае развіццё суб’ектаў гаспадарання ў гэтай сферы. Плануецца стварыць шэраг вядучых прадпрыемстваў і вядомых брэндаў, а таксама падтрымаць развіццё спецыялізаваных малых і сярэдніх прадпрыемстваў у сферы зімовых відаў спорту і турызму.
Цяпер у Кітаі наладжаны выпуск абсталявання па 15 асноўных катэгорыях зімовых відаў спорту, а колькасць прадпрыемстваў у гэтай галіне павялічылася з 300 у 2015 годзе да прыкладна 900 летась. Кітайскія вытворцы паспяхова канкуруюць з замежнымі брэндамі, прапануючы шырокі спектр абсталявання: ад снегагенератараў да снегаходаў.
Таксама надаецца асаблівая ўвага будаўніцтву спартыўных аб’ектаў і павышэнню якасці паслуг. Пры гэтым падкрэсліваецца неабходнасць актывізацыі спажывецкага попыту, пашырэння асартыменту тавараў і паслуг, паляпшэння спажывецкага асяроддзя і ўдасканалення сістэмы галіновых стандартаў.
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.