Баскетбалісткі «Гарызонта» атрымалі перамогу над «Мінскам» у цэнтральным паядынку чарговага тура жаночага чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.
Сустрэча двух галоўных фаварытаў прайшла з перавагай каманды Наталлі Трафімавай, якая абыграла дзеючых чэмпіёнак з перавагай у 20 ачкоў — 85:65. Пасля сённяшняга матчу ў «Гарызонта» стала 23 ачкі, «Мінск» адстае на адзін бал, у актыве Гродзенскай «Алімпіі» 19 ачкоў.
Таксама сёння адбыліся два паядынкі мужчынскага першынства. У першым з іх дзеючыя чэмпіёны — баскетбалісты «Мінска» — з лікам 98:59 разграмілі аўтсайдэра турніру сталічны «Імпульс-БДУІР», для якога гэта 11-я параза ў 11 праведзеных сустрэчах. У Віцебску мясцовы «Рубон» перайграў «Гродна-93» — 78:70. Становішча ў групе лідараў: «Барысфен» (Магілёў) — 19 ачкоў (11 матчаў), «Мінск» — 18 (11), «Гродна-93» — 18 (11), «Рубон» — 18 (12).
Прэв’ю: БелТА
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.