У Кітаі зафіксаваны рост папулярнасці рыбалкі. Статыстыка сведчыць, што ў мінулым годзе колькасць рыбаловаў-аматараў у краіне дасягнула 150 мільёнаў чалавек, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
З 2018-га па 2023-ці гады колькасць прыхільнікаў гэтага занятку няўхільна павялічвалася з сярэднегадавым тэмпам росту 5,9 працэнта. Паводле даных справаздачы кансалтынгавай кампаніі Frost & Sullivan, па рознічным абароце аб’ём рынку рыбалоўнага рыштунку ў Кітаі вырас з 23,4 млрд. юаняў у 2018 годзе да 31,8 млрд. юаняў летась, з сярэднегадавым тэмпам росту 6,3 працэнта. У мінулым годзе сярэднія расходы кітайскіх рыбаловаў на гэтыя тавары склалі 213 юаняў. Агенцтва прагназуе, што з 2023-га па 2028-мы гады рынак рыбалоўных прылад у Кітаі будзе працягваць расці з сярэднегадавым тэмпам 7,3 працэнта.
Кітайская кампанія Ridge Outdoor, найбуйнейшы ў свеце вытворца тавараў для рыбалкі, штогод павялічвае сваю долю на айчынным рынку. У мінулым годзе выручка кампаніі ў Кітаі дасягнула 98,3 млн. юаняў.
У апошнія гады рыбалка, некалі любімы занятак людзей сярэдняга і сталага веку, набірае папулярнасць сярод моладзі. Па звестках Кітайскай асацыяцыі рыбаловаў, у краіне налічваецца каля 140 млн. чалавек, якія рыбачаць не менш за чатыры разы ў год. Пры гэтым асноўную масу складаюць людзі ва ўзросце ад 25 да 44 гадоў, іх доля дасягае 46 працэнтаў, а рыбаловаў маладзейшых за 24 гады — 22%. Акрамя таго, за мінулыя чатыры гады колькасць рыбаловаў-аматараў ва ўзросце да 26 гадоў вырасла ў чатыры разы.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.