Вы тут

Гігін на «Марафоне адзінства»: Беларусы — не той народ, хто дасць сябе падзяліць


Сучасная Беларусь — суверэнная, незалежная, ідзе наперад да новых здзяйсненняў, а беларусы — не той народ, хто дазволіць сябе падзяліць. Пра гэта на канцэрце «Час выбраў нас», які праходзіць у Віцебску ў рамках «Марафону адзінства», сказаў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, перадае БелТА.


Кіраўнік Нацбібліятэкі, які выступіў на сцэне, падкрэсліў, што беларускі народ у розныя часы адстойваў сваю незалежнасць і цэласнасць. Ён нагадаў перыяд у гісторыі краіны, калі заходнія землі амаль 20 гадоў знаходзіліся пад польскай акупацыяй. «Беларусы — гэта не той народ, хто дасць сябе падзяліць. Сваёй барацьбой мы даказалі ўласнае права быць адзіным цэлым», — сказаў Вадзім Гігін.

Аб’яднанне спрадвечна беларускіх тэрыторый адбылося ў 1939 годзе, і ў гонар гэтага цяперашняе пакаленне жыхароў Сінявокай 17 верасня адзначае Дзень народнага адзінства.

«Свой Дзень Незалежнасці, 3 ліпеня, мы адзначаем у памяць аб вызваленні ад самага страшнага зла, якое калі-небудзь прыходзіла на нашу Зямлю, — ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Аб вызваленні, якое нашы продкі здабылі ва ўпартай кровапралітнай барацьбе. Яшчэ адно наша свята — 9 Мая — мы адзначаем разам з усімі людзьмі добрай волі, з тымі, каму дарога гістарычная праўда, наша агульная перамога. І ўжо ў наступным годзе ўсе разам мы адзначым 80-годдзе той пераможнай вясны 1945 года», — падкрэсліў гендырэктар Нацыянальнай бібліятэкі.

Ён агучыў галоўныя ідэалы, якія дарогі сэрцу беларусаў сёння. «Незалежнасць, адзінства, справядлівасць, праўда і вера ў перамогу — тыя ідэалы, якія аб’ядноўваюць увесь беларускі народ», — сказаў Вадзім Гігін, дадаўшы, што адзіная краіна пад кіраўніцтвам беларускага лідара накіраваная наперад, да новых здзяйсненняў і перамог.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.