Вы тут

Тэлефонныя ашуканцы выманілі ў жыхара Наваполацка Br11 тыс.


Жыхар Наваполацка перавёў тэлефонным ашуканцам Br11 тыс. пра гэта БелТА паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.


Зламыснік патэлефанаваў па месанджары намесніку начальніка арганізацыі і прадставіўся супрацоўнікам бяспекі вышэйстаячай арганізацыі. Ён паведаміў, што з-за ўцечкі персанальных дадзеных ёсць пагроза доступу да банкаўскага рахунку мужчыны і адразу стаў інструктаваць, як пазбегнуць фінансавых страт: неабходна перавесці ўсе зберажэнні на абаронены рахунак.

Аферыст пераканаў пацярпелага ўключыць функцыю трансляцыі экрана смартфона і запісаць у праграме для нататак персанальныя дадзеныя і нумар банкаўскай карткі. Пасля мужчыну сталі прыходзіць коды пацверджання, якія па ўказанні куратара ён таксама запісваў.

Даверлівы навапалачанін здзейсніў больш за 10 транзакцый. Калі размова з куратарам скончылася, у мужчыны спісалі буйную суму грошай.

Праваахоўнікі папярэджваюць: каб не стаць ахвярай махляроў, нельга дэманстраваць экран тэлефона староннім і выконваць па іх просьбе любыя дзеянні, якія тычацца фінансаў. Нікому нельга паведамляць асабістыя дадзеныя, паролі, коды пацверджання і іншую сакрэтную інфармацыю. Ва ўсіх сумніўных сітуацыях трэба кіравацца здаровым сэнсам і асабіста пераправяраць інфармацыю.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.