30 лістапада ў Мінску ўпершыню адбылося маштабнае мерапрыемства, якому прыгатавана вялікая будучыня, дабрачынны праект «Валошкавы баль».
Ініцыятарам свята дабрачыннасці стала сталічная пярвічная арганізацыя жанчын-прадпрымальнікаў Мінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».
— У святочнай атмасферы мы падводзім вынікі работы арганізацыі, узнагароджваем дабрачынцаў. Нагадаю, у студзені мы правялі праект «З добрым сэрцам у кожны год», у рамках якога дзякуючы ўвазе нашых прадпрыемстваў мы аказалі дапамогу 44 дзецям, якія пражываюць у сем’ях мінчан: камусьці былі набыты канкрэтныя прадметы рэабілітацыі, камусьці дзякуючы сабраным узносам, зрабілі неабходныя аперацыі. Акрамя таго, мы адкрылі дабрачынны рахунак, на які паступалі сродкі ад неабыякавых грамадзян. Гэтыя грошы ў далейшым былі накіраваны на рэабілітацыю маладых інвалідаў, якія звярнуліся ў нашу арганізацыю. Працягваем гэта рабіць і сёння, і дзяцей, якіх мы падтрымліваем, становіцца больш, — адзначыла старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БСЖ» Вольга Чамаданава. — Упэўнена, што няма нічога выпадковага. Аднойчы я атрымала ліст ад жанчыны, маладой маці, якой 31 год, Марыны Сайко. Яна расказала аб сваёй трагедыі — з-за вытворчай траўмы ёй ампутавалі руку. Марына не прасіла пералічыць грошы на разліковы рахунак на набыццё біянічнага пратэза кісці, а проста прасіла размясціць інфармацыю, каб, калі людзі лічаць патрэбным, яе падтрымалі, таму што ў яе трое маленькіх дзяцей, ёй трэба жыць, працаваць, і з адной рукой гэта вельмі складана. Прачытаўшы ліст, я зразумела, што мы павінны зрабіць усё, каб дапамагчы гэтаму чалавеку, — ідэю падтрымалі ўсе.
Падчас мерапрыемства прысутным было прапанавана дапамагчы людзям, якія маюць такую патрэбу: 15-гадовай Ірыне Мяжэнінай, шасцігадовай Марце Трухан, 31-гадовай Марыне Сайко.
Без увагі не засталося і «дрэва жаданняў», на кроне якога, замест лісця, знаходзіліся лісты з пажаданнямі напярэдадні Новага года выхаванцаў сірочага прытулку «Сям’я».
У «галерэі карцін» кожнаму з прысутных прадаставілася магчымасць набыць карціну вядомых мастакоў, грошы ад продажу якіх прызначаны на дабрачынныя мэты.
Афіцыйная частка балю завяршылася ўручэннем прэміі «Залатое сэрца» людзям, якія займаюцца дабрачыннасцю і гатовы дапамагчы блізкаму, думаюць пра грамадства, а значыць і пра сваю краіну. Першую ўзнагароду па праве старшыня пярвічнай арганізацыі жанчын-прадпрымальнікаў г. Мінска Вольга Даргель уручыла Вользе Чамаданавай.
Сваю творчасць удзельнікам падарылі Алена Ланская, Амалія Сухан, балет «Спеу святла», Данііл Савеня, студыя «Малінаўка by Cпамаш», танцавальны клуб «Сігма», гурт «MixFire», Стасья Корсак.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.