Беларускія нафтавікі абнавілі гістарычны рэкорд бурэння горных парод, паведамляе БелТА са спасылкай на прадпрыемства «Беларуснафта».
Так, калектыў Светлагорскага ўпраўлення буравых работ прайшоў бурэннем 31 250 м горных парод за лістапад.
Гэта, як падкрэслілі на прадпрыемстве, лепшы вынік за ўсю гісторыю. Папярэдняе рэкорднае значэнне — 26 793 м — было зафіксавана ў жніўні гэтага года.
Галоўнай крыніцай поспеху на прадпрыемстве называюць згуртаванасць і камандную работу.
Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.