Вы тут

Больш за 300 пешаходаў прыцягнулі да адказнасці за выхадныя ў Віцебскай вобласці


У Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху больш за 300 пешаходаў. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.


Фота БелТА

З больш чым 300 пешаходаў, якія парушылі ПДР, 30 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. У 168 чалавек у цёмны час сутак не было святлоадбівальных элементаў.

Таксама на дарогах паўночнага рэгіёна ў выхадныя адбылося 31 ДТЗ з матэрыяльнай шкодай, з іх дзевяць аварый зарэгістраваныя ў Віцебску.

Інспектары ДПС затрымалі 9 кіроўцаў, якія знаходзіліся за рулём у нецвярозым стане, і 12 чалавек, якія не маюць правоў на кіраванне транспартным сродкам.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што на дарогах вадзіцелям варта быць вельмі ўважлівымі, выконваць хуткасны рэжым, улічваць умовы надвор’я і не здзяйсняць небяспечных манеўраў на праезнай частцы. Таксама ДАІ заклікае пешаходаў выконваць ПДР і ў цёмны час сутак пазначаць сябе флікерамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.