Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 2 снежня кадравыя рашэнні, даручыў вызначыцца з будучыняй Беларускай нафтавай кампаніі, перадае БелТА.
Кіраўнік дзяржавы пры ўзгадненні кандыдатуры генеральнага дырэктара ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» падкрэсліў, што ў гэтай структуры працуюць прафесіяналы сваёй сферы — каля 80 чалавек. Але на гэты момант яны, на думку Прэзідэнта, недастаткова загружаныя. «Яны, мне здаецца, недазагружаныя ў гэтай кампаніі. Шкада гэтых спецыялістаў. Ведаю, што там вельмі добрыя спецыялісты», — сказаў ён.
«Нам трэба моцна вызначацца з Беларускай нафтавай кампаніяй. Яна павінна быць загружаная пад завязку, — паставіў задачу кіраўнік дзяржавы. — Калі не, значыць, гэтыя спецыялісты павінны працаваць па спецыяльнасці па ўсёй краіне». Звяртаючыся да Марата Малецкага, чыю кандыдатуру Прэзідэнт узгадніў на пасаду гендырэктара БНК, Аляксандр Лукашэнка даручыў: «Табе разам з урадам і Дзмітрыем Мікалаевічам (Крутым, кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта. — Заўвага БелТА) трэба дакладна вызначыцца – быць ці не быць гэтай кампаніі. А для таго каб быць, трэба фронт работы пэўны. Я думаю, вызначыцеся».
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.