Вы тут

У аўторак мы чакаем надвор’е з мора


Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 3 снежня надвор’е ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў вільготнай паветранай масе.


Фота з адкрытых крыніц

Раніцай і днём па паўночным захадзе краіны адаб’ецца ўплыў франтальнага падзелу, які ссоўваецца з боку Балтыйскага мора. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах рэспублікі будуць адзначацца туман, слабы галалёд. Вецер паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, максімальная днём — ад 1 марозу да 4 цяпла. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.