Новы міністр культуры Беларусі Руслан Чарнецкі мае намер прасоўваць экспарт беларускай культуры, паведамляе БелТА.
«На здымкі кіно і наогул на культуру выдзяляюцца грошы, якія трэба як мінімум вярнуць. Менавіта таму будзе вельмі сур’ёзная работа праведзена наконт экспарту нашай культуры. У нас ёсць што паказаць. Думаю, мы можам на гэтым зарабляць», — упэўнены міністр.
Ён адзначыў, што за апошнія гады была праведзена сур’ёзная работа па развіццю айчыннай сферы культуры: «Не сакрэт, у нас узровень культуры сапраўды вельмі павысіўся. Нават нашы расійскія калегі прыводзяць нас у прыклад па вельмі многіх параметрах. Мы заўсёды жаданыя госці там — у Расіі і краінах СНД».
У сувязі з гэтым Руслан Чарнецкі мае намер у тым ліку садзейнічаць развіццю ўзаемадзеяння з замежнымі партнёрамі. «Таму што нас любяць, чакаюць, нас хочуць бачыць, на нас нават хочуць раўняцца», — заявіў ён.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.
Дом з краявідам на будучыню.
Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат