Вы тут

Хрэнін аб забеспячэнні побыту ў ваенных гарадках: Мы зыходзім з прынцыпу разумнай дастатковасці


Пры стварэнні ўмоў побыту ваеных у ваенных мястэчках зыходзяць з прынцыпу разумнай дастатковасці. Пра гэта журналістам заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін, які ўзяў удзел у мерапрыемстве, прысвечаным адкрыццю абноўленага вайсковага гарадка Лядзішча ў Барысаве і пачатку новага навучальнага года ва Узброеных Сілах, паведамляе БелТА.


«Калі казаць пра абноўлены ваенны гарадок, то мы кіраваліся прынцыпам разумнай дастатковасці, ствараючы ўмовы для побыту нашых вайеных. Каб ваеныя засяродзіліся на асноўнай задачы: атрыманні ваенна-ўліковых спецыяльнасцяў і знаходжанні ў гатоўнасці да выканання задач па прызначэнні», — сказаў Віктар Хрэнін.

Па словах міністра абароны, работы па ўдасканаленні ваенных гарадкоў ва Узброеных Сілах праводзяцца пастаянна. «Гэтага патрабуе і галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі, каб Умовы побыту адпавядалі перш за ўсё воінскаму статуту. У гэтым і ў большасці гарадкоў, якія ёсць у нашых Узброеных Сілах, створаны ўмовы, калі нашы ваеныя могуць цалкам прайсці баявую падрыхтоўку», — запэўніў ён.

Па словах Віктара Хрэніна, ва Узброеных Сілах даўно сышлі ад праславутых нарадаў на кухні, мінімізавалі нясенне службы ў каравулах. «Усё накіравана на падрыхтоўку да выканання задач па прызначэнні. Непасрэдна ў гэтым абноўленым гарадку створаны ўсе ўмовы, каб нашы ваеных маглі рыхтавацца», — падкрэсліў міністр абароны.

Прэв’ю: Мінабароны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.