Праграма крэдытавання «На родныя тавары» паказала сваю эфектыўнасць і запатрабаванасць. Пра гэта ў эфіры Першага інфармацыйнага тэлеканала заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе БелТА.
Часцей за ўсё беларусы бяруць у крэдыт мэблю. Таксама купляюць падлогавае пакрыццё, вокны, металічныя дзверы, халадзільнікі, пліты, газавыя катлы. Нядаўна ў пералік уключаны і пялеёныя катлы. Яны таксама запатрабаваныя.
«Праграма застанецца і ў 2025 годзе будзе рэалізоўвацца, — запэўніў прэм’ер-міністр. — Нейкія пазіцыі, можа, будуць дадавацца, нейкія — выключацца. Але толькі тыя, якія не карыстаюцца попытам. Цяпер яшчэ важна, каб была як мага большая беларуская лакалізацыя».
Пастанова Савета Міністраў ад 29 снежня 2023 года № 992 «Аб спажывецкім крэдытаванні» была прынята для стымулявання развіцця рознічнага гандлю, у тым ліку ў рэгіёнах, і на прадастаўленне насельніцтву больш камфортных умоў для куплі тавараў. Спажывецкія крэдыты «На родныя тавары» пакуль што выдае толькі Беларусбанк на тры гады пад фіксаваную на ўвесь тэрмін крэдытавання стаўку 4% гадавых для набыцця тавараў беларускіх вытворцаў. Улетку спіс айчынных тавараў, прапанаваных у крэдыт на льготных умовах, а таксама пералік іх вытворцаў па просьбе вытворцаў і спажыўцоў быў пашыраны, а тэрмін дзеяння Праграмы падоўжаны да канца 2025 года.
Фота: БелТА
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.
Дом з краявідам на будучыню.
Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат