Вы тут

Галоўчанка растлумачыў, чаму 3 студзеня будзе рабочым днём


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў эфіры Першага інфармацыйнага тэлеканала растлумачыў, чаму ў Беларусі вырашылі не рабіць 3 студзеня выхадным днём, паведамляе БелТА.


«Я гэта нейкай праблемай наогул не лічу. Усё ж такі тыдзень — практычна поўнае расхалоджванне або замарозка эканомікі. Мы цяпер не ў тых умовах, каб дазволіць сабе такія доўгія вакацыі. Але кожнае прадпрыемства мае права прыняць рашэнне, якое больш падыходзіць для вытворчых мэтаў. Калі прадпрыемства працуе, напрыклад, у гарачым рытме, яму трэба спачатку спыніць, а потым на адзін дзень запусціць абсталяванне. Напэўна, гэта не вельмі эканамічна эфектыўна. Але для бюджэтнай сферы мы не можам зрабіць такі перапынак», — сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм’ер-міністр растлумачыў, што першыя чысла студзеня — «так званыя заключныя абароты бюджэту». «Там наогул ледзь не кругласутачна людзі работаюць, таму што трэба правесці ўсе тыя плацяжы, якія за кошт бюджэтных сродкаў аплачваюцца, закрыць, што называецца, пытанне. Гэтая маса работы, — адзначыў Раман Галоўчанка. — Зноў-такі, з пункту гледжання захавання графіка работы і адпачынку, не вельмі выдатна, калі ты спачатку тыдзень адпачываеш, а потым работаешь два тыдні запар з адным выхадных».

Паводле слоў прэм’ер-міністра, для эканомікі прынялі самае збалансаванае і аптымальнае рашэнне.

Як паведамлялася, у адпаведнасці з пастановай урада ад 14 лістапада 2024 года № 839, зацверджаны пераносы рабочых дзён на наступны год. Рабочы дзень з 6 студзеня (панядзелак) будзе перанесены на 11 студзеня (субота). Гэта азначае, што ў беларусаў будуць чатыры выходныя дні запар-з 4 да 7 студзеня.

Нерабочымі днямі ў 2025 годзе стануць: 1 і 2 студзеня — Новы год, 7 студзеня — Раство Хрыстова (праваслаўнае Раство).

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.