Вы тут

У Беларусі да канца года плануюць увесці 355 тыс. кв. м арэнднага жылля


У Беларусі ўжо пабудавана істотна больш арэнднага жылля, чым летась. Да канца 2024-га плануецца ўвесці 355 тыс.кв. м арэнднага жылля. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны» расказаў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч, паведамляе БелТА.


За 10 месяцаў гэтага года ў рэспубліцы ўвялі ў эксплуатацыю крыху больш за 300 тыс.кв. м арэнднага жылля. Па выніках 2024 года плануецца ўвесці 355 тыс.кв. м такога жылля, аднак, як заўважыў кіраўнік Мінбудархітэктуры, гэта ўсё яшчэ не той паказчык, які павінен быць дасягнуты.

«Я разлічваю на тое, што ў наступным годзе гэтая лічба наблізіцца да паўмільёна», — звярнуў увагу Руслан Пархамовіч. Ён таксама падкрэсліў, што паколькі арэнднае жыллё з’яўляецца найбольш даступным метадам паляпшэння жыллёвых умоў, аб’ёмы яго ўзвядзення будуць павялічвацца.

«Сёння не ўсе хочуць мець жыллё ва ўласнасці, не ўсе аддаюць перавагу замацаванню на тэрыторыі. Некаторыя нашы грамадзяне маюць высокія прафесійныя якасці і кампетэнцыі, і яны часам патрэбныя не толькі ў адным месцы нашай краіны і павінны „вандраваць“, таму ім не трэба замацоўвацца шляхам набыцця жылля. Іх цалкам задавальняе пражыванне ў камфортнай арэнднай кватэры», — заўважыў міністр.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.