Вы тут

Пуцін падтрымаў падпісанне пагаднення з Беларуссю аб узаемным выкананні судовых пастаноў


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падтрымаў прапанову расійскага ўрада аб падпісанні з Беларуссю пагаднення аб узаемным выкананні судовых пастаноў, вынесеных судамі дзвюх краін. Адпаведнае распараджэнне кіраўніка расійскай дзяржавы апублікавана на расійскім афіцыйным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


Прэзідэнт Расіі даручыў Міністэрству юстыцыі па дасягненні дамоўленасці з беларускім бокам падпісаць дадзенае пагадненне.

Пагадненне тычыцца судовых пастаноў, вынесеных па грамадзянскіх і крымінальных справах у частцы грамадзянскага іскуу, які абавязвае даўжніка выплаціць спагнанніка грашовыя сродкі, у тым ліку ў частцы дзяржаўных пошлін, а таксама іншых судовых выдаткаў і працэсуальных выдаткаў.

Згодна з дакументам, судовыя пастановы адной краіны, якія падпадаюць пад пагадненне, не будуць патрабаваць спецыяльнай працэдуры прызнання ў іншай. Спрэчныя пытанні, якія датычацца тлумачэння і прымянення дакумента, будуць урэгуляваны шляхам перагавораў паміж Беларуссю і Расіяй.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.