Вы тут

Элтан Джон заявіў, што страціў зрок


Брытанскі спявак, піяніст і кампазітар Элтан Джон заявіў, што ён дагэтуль не можа бачыць праз некалькі месяцаў пасля перанесенай цяжкай вочнай інфекцыі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на CNN.


На прэм’еры гала-прадстаўлення мюзікла «Д’ябал носіць Prada» у Лондане 1 снежня Элтан Джон сказаў: «Я не змог прыйсці на многія папярэднія паказы, таму што, як вы ведаеце, я страціў зрок. Таму мне цяжка гэта бачыць. Але я люблю гэта чуць, і, Божа, сёння гэта гучала добра».

У інтэрв’ю праграме Good Morning America На мінулым тыдні Джон сказаў, што праблема са зрокам уплывае на яго здольнасць працаваць.

«На жаль, у ліпені я перастаў бачыць правым вокам праз інфекцыю. Гэта адбываецца вось ужо чатыры месяцы. Ды і левае вока ў мяне не самае лепшае», — сказаў ён. «Ёсць надзея, што ўсё будзе добра, але на дадзены момант я як бы затрымаўся, таму што я магу зрабіць нешта накшталт гэтага інтэрв’ю, але пайсці ў студыю і запісацца, я не магу, таму што я не бачу тэксту», — дадаў ён.

Джон, якому 77 гадоў, упершыню публічна расказаў пра сваю праблему са зрокам у верасні гэтага года на сваёй старонцы ў Instagram. Ён тады паведаміў, што змагаўся з сур’ёзнай вочнай інфекцыяй, праз якую ў яго пагоршыўся зрок на адно вока. «Я папраўляюся, але гэта надзвычай павольны працэс, і пройдзе некаторы час, перш чым зрок адновіцца ў страчаным воку», — адзначаў спявак.

Хоць Джон афіцыйна завяршыў гастрольную дзейнасць у 2023 годзе пасля дзесяцігоддзяў жывых выступаў, ён напісаў музыку для мюзікла «Д’ябал носіць Prada». Мюзікл заснаваны на рамане Ларэн Вайсбергер 2003 года, які быў экранізаваны ў 2006 годзе.

Фота: AP

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.