Вы тут

Урач раскрыў уплыў двух кубкаў чорнага чаю ў дзень на здароўе


Расійскі нколаг Леанід Даронін расказаў, што людзі, якія рэгулярна п’юць чорны чай, жывуць даўжэй за тых, у каго няма такой звычкі.


Уплыў гэтага напою на здароўе доктар раскрыў у сваім Telegram-канале.

Па словах доктара, вучоныя на працягу адзінаццаці гадоў назіралі за паўмільёнам жыхароў Вялікабрытаніі, дзе чорны чай карыстаецца асаблівай папулярнасцю. У ходзе даследавання высветлілася, што рэгулярнае ўжыванне двух і больш кубкаў чорнага чаю станоўча ўплывае на арганізм чалавека. У прыватнасці, яно зніжае рызыку смерці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў, ішэмічнай хваробы сэрца і інсульту.

Даронін адзначыў, што эфект ад чорнага чаю захоўваецца нават пры дадаванні ў яго цукру і малака. Не адыгрывала ролі і тэмпература напою, удакладніў анколаг. Такі ўплыў чорнага чаю ўрач растлумачыў тым, што ў ім змяшчаюцца біяактыўныя злучэнні, уключаючы поліфенолы і флаваноіды, якія памяншаюць запаленне ва ўсім арганізме і дапамагаюць змагацца са стрэсам.

Прэв’ю: pixabay.com.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.