Вы тут

Аляксандр Булак: «Укладваючы ў сучаснасць, ствараем будучыню!»


Дваццацігоддзе адзначыў сёння Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды. Урачыстае мерапрыемства прайшло ў Мінску ў Маладзёжным тэатры эстрады.


Як расказаў дырэктар цэнтра Аляксандр БУЛАК, установа адукацыі адыгрывае вялікую ролю ў развіцці нацыянальнай прыродаахоўнай стратэгіі і выкананні патрабаванняў заканадаўства ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, папулярызацыі экалагічных ведаў.

— Дваццаць гадоў — значны этап у гісторыі любой арганізацыі, і мы выйшлі на гэты новы рубеж. За гэты час на базе цэнтра павысілі кваліфікацыю і прайшлі навучанне дзясяткі тысяч спецыялістаў, у дзейнасці якіх ахова прыроды займае прыярытэтнае месца. Акрамя вучэбнай дзейнасці, штодзень у нас ажыццяўляецца дзяржаўная экалагічная экспертыза, праводзяцца кансультацыі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. За доўгія гады сфарміраваўся згуртаваны калектыў аднадумцаў, шчыра адданых сваёй справе. Іх любоў да прыроды і імкненне зберагчы яе для будучых пакаленняў натхняе і служыць прыкладам. Укладваючы ў сучаснасць, мы ствараем будучыню! — падзяліўся кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды.

На мерапрыемстве прагучалі віншаванні міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргея Масляка, міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзя Трубілы, адміністрацыі Партызанскага раёну Мінска, прадстаўнікоў Асацыяцыі ўнутранага турызма Расійскага экалагічнага грмадства, Грамадскай палаты Разанскай вобласці.

Падчас свята адбылася і цырымонія ўзнагароджання. За значны ўклад у павышэнне кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя, правядзенне на высокім узроўні дзяржаўнай экспертызы, распрацоўку і ўкараненне практыка-арыентаваных вучэбных праграм, бездакорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх паказчыкаў у працоўнай дзейнасці, забеспячэнне рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў калектыву і лепшым спецыялістам цэнтра былі ўручаны ганаровыя граматы і аб’яўлены падзякі міністраў Мінпрыроды, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, а таксама Міністэрства ЖКГ.

Александрына ПАРШЫНА

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.