У Брэсцкай вобласці ў 2025 годзе плануюць павялічыць фінансаванне сацыяльнай сферы. Пра гэта паведаміў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык падчас прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да 85-годдзя Брэсцкай вобласці, паведамляе БелТА.
«Сацыяльныя пытанні непадзельныя з пытаннямі вытворчага характару. Яны такія ж першарадныя. Будзем лепш працаваць, будзем больш зарабляць, будзем больш грошай накіроўваць. Бюджэт 2025 года не ўшчэмлены ні па адным кірунку. Усюды ў нас плюс. Гэта і адукацыя, і культура, і ахова здароўя. Практычна бюджэт 2025 звярсталі, у найбліжэйшыя дні зацвердзім», — расказаў Пётр Пархомчык.
Так, значная частка сродкаў накіроўваецца на будаўніцтва, мадэрнізацыю і рамонт устаноў аховы здароўя. У 2025 годзе намечана завяршыць рамонт у Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы, Пінскай дзіцячай паліклініцы, Давыд-Гарадоцкай бальніцы. Маштабная рэканструкцыя ідзе ў Пінскай цэнтральнай бальніцы. Работы плануецца завяршыць у 2026 годзе. Паралельна вядзецца будаўніцтва новага корпуса ў Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы. Распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя для рэканструкцыі Баранавіцкай радзільні.
Працягнецца аснашчэнне ўстаноў аховы здароўя новым абсталяваннем. Напрыклад, сёлета ў вобласць паступілі новыя рэнтгенаўскія камп’ютарныя тамографы — у Івацэвіцкую, Іванаўскую і Пружанскую цэнтральныя раённыя бальніцы. У Брэсцкай гарадской бальніцы № 1 чакаецца адкрыццё кабінета магнітна-рэзананснай тамаграфіі.
Пётр Пархомчык падкрэсліў, што па-ранейшаму ў цэнтры ўвагі застаецца будаўніцтва дзіцячых садкоў і школ крокавай даступнасці ў густанаселеных мікрараёнах.
Прэв’ю БелТА:
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.
Дом з краявідам на будучыню.
Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат