Урач-гастраэнтэролаг расказаў, якія прадукты варта ўключыць у свой рацыён у снежні. Па словах доктара медыцынскіх навук Уладзіміра Неронава, карыснымі застаюцца карняплоды: бульба, морква, буракі, рэдзька, паведамляе РІАМВ.
Карняплоды добра захоўваюцца і не патрабуюць хімічнай апрацоўкі. Капуста захоўвае вітаміны (уключаючы вітамін С) і клятчатку.
З садавіны карысныя зімовыя сарты яблыкаў, а таксама грушы — крыніца клятчаткі. Цытрусавыя, апельсіны і мандарыны ўтрымліваюць вялікую колькасць вітаміна С, але важна выбіраць прадукты мясцовай вытворчасці або з арганічнай сертыфікацыяй, каб пазбегнуць хімічнай апрацоўкі.
Экспэрты адзначыў, што прадукты можна нарыхтоўваць летам. Іх замарожваюць, сушаць або кансервуюць. Можна набываць імпартную садавіну ці гародніну, але варта выбіраць якасныя тавары.
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.